Эканоміка2929

Віцэ-прэм'ер Пракаповіч выступіў з праграмнымі заявамі: прыватная ініцыятыва не ў прыярытэтах

У палаце прадстаўнікоў ён акрэсліў асноўныя кірункі развіцця эканомікі на 2014 год.

Віцэ-прэм'ер Беларусі Пятро Пракаповіч выступіў з праграмнымі заявамі ў палаце прадстаўнікоў. Прыводзім вытрымку яркіх цытат.

Умовы прыватызацыі Мазырскага НПЗ

У якасці адной з умоў прыватызацыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Беларусь прапанавала расійскай кампаніі «Раснефть» павялічыць да 2020 года пастаўкі нафты ў Беларусь да 20 мільёнаў тон.

«Размова ідзе, каб частка нафты, якая пастаўляецца ў Еўропу, перапрацоўвалася ў Беларусі і прадавалася на экспарт»

Каровы як выхад з крызісу

«У вытворчасці малака ёсць вялікія рэзервы, а мы ўжо два гады топчамся на месцы. Калі б мы маглі сёння мець 2,5 мільёна кароў, як у 1992 годзе, і кожная карова давала бы 5000 літраў малака, у нас бы наогул сёння ніякіх праблем у эканоміцы не было».

Па стане на кастрычнік 2013 у Беларусі налічвалася 1 404 100 кароў. Значыцца, Пракаповічу бракуе яшчэ аднаго мільёна кароў.

Мадэрнізацыя нерэальная

«Мадэрнізацыя не адпавядае наяўным магчымасцям. І перш за ўсё гэта тычыцца эканамічнай мадэрнізацыі».

Паводле ацэнкі Пракаповіча, план па мадэрнізацыі паспяхова рэалізуюць толькі 40% прадпрыемстваў.

Перакрыжаванае субсідаванне будзе ліквідаванае

«Наспела настойлівая неабходнасць ліквідаваць перакрыжаванае субсідаванне для прадпрыемстваў».

Ставіцца задача вырашыць пытанне да 1 красавіка 2014 года, у тым ліку за кошт прыцягнення рэсурсаў ад выпуску аблігацый.

Пакуль не да канца ясна, пра што гаворка. Дагэтуль прадпрыемствы плацілі за энергію па завышаных тарыфах, тады як насельніцтва — па заніжаных. Гэта і было асноўнае перакрыжаванае субсідаванне. Планаў павышэння камуналкі для людзей не агучвалася. Таму, магчыма, гаворка пра паніжэнне тарыфаў для прадпрыемстваў за кошт павелічэння дзяржаўных субсідый.

Крэдыты будуць вяртаць за кошт новых крэдытаў 

«Стаіць задача па рэструктурызацыі замежнай запазычанасці. У праекце бюджэту запісана, што $2 мільярды мы атрымаем за кошт унутраных і замежныіх запазычанняў. Але я думаю, што гэта будзе $2,6 мільярда. Мы павінны вырашыць гэтую задачу, каб не чапаць золатавалютныя рэзервы». Менавіта такую суму — $2,6 мільярда ў 2014 Беларусь павінна аддаць за старыя крэдыты.

Такі падыход прывядзе да росту агульнай замежнай запазычанасці Беларусі, якая, імаверна, у 2014 перавысіць 40 мільярдаў даляраў.

Каментары29

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць