Спорт99

Зборная Германіі разграміла Кюрасаа

Пакуль гэта самы выніковы матч на чэмпіянаце свету — восем мячоў.

Фота: Christian Charisius/picture alliance via Getty Images

Немцы забілі на 6‑й хвіліне: вызначыўся Фелікс Нмеча, праз 13 хвілін Лівана Камененсія лік зраўняў, Кюрасаа трымалася недзе хвіліны да 38-й, а потым паплыло. Шлотэрберг, Хаверц з пенальці, Мусяла, Браўн, Ундау, зноў Хаверц. У выніку 7:1.

Перад гэтым самай выніковай гульнёй была ЗША — Парагвай.

Кюрасаа — невялічкая выспа ў Карыбскім моры з насельніцтвам 155 тысяч чалавек. Самакіраванае тэрытарыяльнае ўтварэнне ў складзе Нідэрландаў. Востраў мае шырокую аўтаномію: уласны ўрад, парламент, канстытуцыю і заканадаўства, але за знешнюю палітыку і абарону адказваюць Нідэрланды. Але з'яўляецца членам ФІФА, як Гібралтар ці Фарэрскія выспы.

Для Кюрасаа гэта дэбют на мундыялі, якое трапіла на яго дзякуючы таму, што ЗША, Канада і Мексіка атрымалі прамыя пуцёўкі як гаспадары, але Кюрасаа трапіла на чэмпіянат, а Гандурас, Гватэмала і Коста-Рыка — не.

Звычайна ад Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі на мундыяль напрамую выходзілі чатыры зборныя, а зборная, што займала 4‑е месца, адпраўлялася ў стыкавыя міжкантынентальныя матчы.

У стартавым складзе зборную Кюрасаа сёння прадстаўлялі тры гульцы з вышэйшага дывізіёна Нідэрландаў, адзін з другога дывізіёна, два гульцы з англійскага чэмпіёншыпа (другога дывізіёна), адзін з турэцкай Суперлігі, капітан Леандра Бакуна з «Ыгдыра» з турэцкага другога дывізіёна, два гульцы з «Маямі» з амерыканскага другога дывізіёна (не блытаць з «Інтэр Маямі» Ліянеля Месі). Камененсія, што забіў гол, са швейцарскага «Цюрыха».

У гэтай групе таксама гуляюць Кот д'Івуар і Эквадор (матч а 2-ночы). 

Сёння а 23‑й — Нідэрланды — Японія, заўтра: Іспанія — Каба-Вердэ (19:00), Бельгія — Егіпет (22:00)

Каментары9

  • імпэрац
    14.06.2026
    Лейбштандарт, Ну, сярод гладыятараў рымлянаў таксама было няшмат.
  • 20 год у аффсайдзе
    14.06.2026
    Лейбштандарт,

    А чаму Натаніэль Браўн ня можа граць за немцаў? Ён нарадзіўся і вырас у Баварыі. Адукаваны ў Баварыі на грошы баварцаў. У ЗША мо і ня быў дагэтуль. Вось выйшаў на радзіме бацькі: гол + перадача.

    Усе гульцы Кюрасаа нарадзіліся і выраслі ў кантынентальных Нідэрландах у Еўропе. 10 з іх увайшлі ў склад каманды па запрашэнню Адвакаата ў апошнія пару гадоў. Сонт'е Хансан усяго паўгады таму, калі замаячыў рэальны шанец трапіць на турнір.

    Але гэта не рэкорд. Герой учорашняй гульні супраць Бразіліі - Айюб Буаддзі - яшчэ ў сакавіку гуляў за маладзёвую Францыю. А мараканцам стаў 1 месяц таму.

    Чаму Еўропа мусіць выдаткоўваць сродкі на адукацыю людзей, а іншыя краіны потым прыпісваюць сабе іх поспехі? Хай плацяць, як клубы за правы на кантракт.
  • "Дружина"
    14.06.2026
    Лейбштандарт, з усіх выпускнікоў школ сёлета толькі 10% здавалі тэст па беларускай мове. Астатнія - легіянеры-пашпартысты. Замяні на 150 000 пакістанцаў - ніякай розніцы. Прыплылі.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць