Надвор'е11

У навагодні тыдзень будзе не па сезоне цёпла

На гэтым тыдні па-ранейшаму не па сезоне будзе цёпла, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 30 снежня падчас відэабрыфінгу. 

«У канцы гэтага года і ў пачатку новага істотных зменаў у надвор'і не адбудзецца. Сярэдняя сутачная тэмпература чакаецца на 3—6°С вышэй за норму. Адзіны плюс, што актыўных цыклонаў і ўраганаў не чакаецца», — адзначыў сіноптык. 

Паводле яго слоў, у пачатку тыдня ўмовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў вільготнай паветранай масе. 

У аўторак, 31 снежня, у асобных раёнах невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3°С — плюс 3°С, ноччу пры праясненнях мінус 4—6°С. 

У сераду ў асобных раёнах невялікія ападкі (мокры снег, дождж), туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 5°С — плюс 1°С, днём мінус 3°С — плюс 3°С. 

«У чацвер і пятніцу на фоне павышанага атмасфернага ціску будуць перамяшчацца слаба выяўленыя франтальныя падзелы ад далёкіх цыклонаў у Нарвежскім моры», — адзначыў Рабаў. 

У чацвер месцамі кароткачасовыя ападкі, галоўным чынам снег, мокры снег, туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 5°С — плюс 1°С, днём мінус 3°С — плюс 2°С. 

У пятніцу ў асобных раёнах невялікі снег. Тэмпература паветра ноччу 0°С — мінус 5°С, днём мінус 3°С — плюс 2°С. 

У суботу месцамі снег, мокры снег, днём з дажджом, туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 4°С — плюс 1°С, днём мінус 2°С— плюс 3°С. 

У нядзелю месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 4°С — плюс 2°С, днём мінус 2°С — плюс 4°С. 

У Мінску ў найбліжэйшыя суткі пахмурна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Месцамі слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0°С — мінус 2°С, днём 0°С — плюс 2°С. 

У навагоднюю ноч мінус 1°С — мінус 3°С, днём 0°С — мінус 2°С, магчымы невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы3

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА3

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць