Усяго патроху44

Бацькі знайшлі зніклага сына, пазнаўшы яго на фота бамжа ў газеце

Кажуць, што часам адзін малюнак варта тысячы слоў. Для адной амерыканскай сям'і фатаграфія, зробленая супрацоўніцай Associated Press, была адказам на тысячы малітваў. Працаўніца інфармагенцыі сфатаграфавала бяздомнага на вуліцы. Валацугам апынуўся малады чалавек, якога шукалі родныя. Калі яго фота з'явілася ў выданні USA Today, сваякі, нарэшце, знайшлі зніклага.

20-гадовы Нікалас Сіманс пайшоў з дому ў пачатку студзеня. Яго бацькі стварылі старонку ў Facebook, на якой перадалі інфармацыю аб зніклым. Адзін з інтэрнэт-карыстальнікаў 5 студзеня паведаміў ім, што бачыў фота падобнага маладога чалавека ў газеце. Фатаграфія, была апублікавана ў якасці ілюстрацыі да рэпартажу пра неверагодныя халады ў ЗША. На здымку быў малады чалавек, які хутаўся ў коўдру за некалькі кварталаў ад вашынгтонскага Капітолія.

Убачыўшы здымак, бацькі хлопца звязаліся з аўтаркай фота, Жаклін Марцін, а таксама з журналістамі USA Today. Неўзабаве паліцыянтам удалося выявіць маладога чалавека недалёка ад месца, дзе яго сфатаграфавалі. Яго даставілі ў шпіталь.

Сама Жаклін Марцін пазней распавяла, што ўбачыла бяздомнага побач з вентыляцыйнымі кратамі, дзе ён грэўся, і здзівілася, як молада ён выглядаў. Яна павінна была працаваць у Белым доме, але выправілася гуляць па Вашынгтоне, каб зрабіць рэпартаж пра маразы.

«Я прадставілася і паціснула яму руку, а ён адказаў толькі, што яго завуць Нік. Я сказала, што, калі ён дазволіць падаць на фота яго поўнае імя, гэта дапаможа яму звязацца з сям'ёй. Ён сказаў: «Не, дзякуй, са мной усё ў парадку. Проста падпішыце, што мяне клічуць Нік», — успамінае яна.

У лякарню да Сіманс прыехалі яго бацька і брат. У паліцыі пазней адзначылі, што ў іх не было ніякіх зачэпак ў пошуку маладога чалавека — акрамя гэтага фота. Паліцыянты адзначаюць, што гэта вялікая ўдача — знайсці чалавека па адной картачцы. Варта адзначыць, што рэдактары адабралі фота Сіманса з больш чым сотні іншых здымкаў.

 

Каментары4

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць