Міністэрства адукацыі Сірыі ўвядзе ў сярэдніх школах краіны вывучэнне расійскай мовы ў якасці другой замежнай.
Як перадае агенцтва Франс Прэс, цяпер вучням сёмых класаў будуць на выбар прапаноўваць вывучаць французскую або расійскую.
Раней французская мова вывучалася школьнікамі старэйшых класаў на безальтэрнатыўнай аснове.
Пры гэтым з першага класа ў сірыйскіх школах вывучаюць англійскую.
«Міністэрства завершыць усе неабходныя падрыхтоўкі, каб пачаць выкладаць расійскую мову ў наступным навучальным годзе», — прыводзіць агенцтва словы кіраўніка Мінадукацыі Хазвана аль-Уаза.
У перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі Сірыя знаходзілася пад мандатам кіравання Францыі.
Каментары