Культура

Нарвежскі дэтэктыўшчык Ю Несбё перапіша «Макбета»

Нарвежскі пісьменнік Ю Несбё зоймецца пераводам п'есы Шэкспіра «Макбет» у прозу, паведамляе lenta.ru.

«Макбет — блізкая мне гісторыя, бо закранае тэмы, з якімі я сутыкаюся з тых часоў, як пачаў пісаць», — кажа Несбё. Таксама пісьменнік заявіў, што ён у сваім творы збіраецца аддаць належнае Шэкспіру, а не расказанай ім гісторыі.

«Я вазьму тое, што мне можа спатрэбіцца, і напішу ўласную гісторыю», — сказаў аўтар, дадаўшы, што ў яго «хопіць нахабства назваць яе «Макбет».

Несбё стане адным з аўтараў, якіх запрасілі ўдзельнічаць у праекце The Hogarth Shakespeare выдавецтва The Hogarth. У рамках гэтага праекта некалькі папулярных пісьменнікаў з розных краін напішуць свае версіі некалькіх п'ес драматурга, надаўшы ім сучаснае гучанне і з мэтай прыцягнуць увагу да класікаў.

Ю Несбё атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы серыі дэтэктыўных раманаў пра інспектара Хары Холе.

Серыя пачала выходзіць у канцы 1990-х. Кнігі пісьменніка перакладзены на 40 моў і выпускаюцца больш чым у 100 краінах свету. У яго таксама ёсць серыя дзіцячых кніг пра доктара Проктара.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць