Грамадства88

Мінчукам прыйшлі «жыроўкі» на іўрыце

У паштовыя скрыні мінчукоў прыйшлі чарговыя «плацёжкі» за паслугі ЖКГ. Чамусьці ніжняя частка іх апынулася набранай літарамі габрэйскага алфавіту.

Цяпер у «жыроўках» сталі расшыфроўваць, за якія менавіта дадатковыя паслугі колькі мы павінны плаціць. Гэтым разам расшыфраваць тэкст немагчыма: верагодна, з-за праблем з кадаваннем тэкст надрукаваны літарамі габрэйскага алфавіту і квадрацікамі.

Па тэлефоне даведачнай спыталі: што, маўляў, не расшыфраваная інфармацыя? А калі даведаліся, што расшыфраваная, але толькі незразумелымі літарамі, параілі звярнуцца ў разлікова-касавы цэнтр.

Дзяўчына з РКЦ сказала, што ніжняя частка «жыроўкі» — гэта не такая важная інфармацыя і што яе можна прачытаць з мінулай «плацёжкі».

На незразумелыя літары нам ніхто не скардзіўся, але яны, калі раскладвалі «плацёжкі», бачылі, што многія з іх — з нечытэльным тэкстам. Самі яны з гэтым зрабіць нічога не могуць: друкуе і прывозіць іх ГП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама». На жаль, тэлефоны гэтай арганізацыі, дзе працуюць спецыялісты высокай кваліфікацыі, не адказваюць.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Праект хуткаснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск падымаецца ў прыярытэтах4

Кіеў атакавалі расійскія «Бандэролі». Што гэта за дрон-ракета і ці стануць атакі масавымі?3

Ціханоўская атрымала ўзнагароду ў Польшчы і расказала пра размову, падслуханую ў «Жабцы»35

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэчу падчас саміту G7

На ўчастку доктаркі-патолагаанатама ў Польшчы знайшлі парэшткі 32 ненароджаных дзяцей16

Пасля матчу чэмпіянату свету заўзятары Японіі прыбралі за сабой трыбуны на стадыёне17

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ77

Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?

У Мінску адкрыўся новы рэстаран беларускай кухні — «Палюшкі» са стравамі па рэцэптах легендарнай Алены Браніславаўны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць