Спорт44

Аляксандр Глеб зубрыў Канстытуцыю і дрыжаў як пацан. Футбаліст БАТЭ шмат чытае, але па-польску

Goals.by зрабіў вялікае, на паўтары гадзіны, інтэрв'ю з футбалістам БАТЭ [2005—2009, 2013 — ] Сяргеем Крыўцом, які пагуляў у Польшчы і Кітаі. Сярод іншага, выявілася, што ён вялікі аматар чытання, прычым шмат чытае па-польску, гэта вынік шматгадовага побыту ў Польшчы — Сяргей некалькі гадоў гуляў за польскі «Лех» (2010—2012), да таго ж у яго жонка — полька.

— На якой мове размаўляеце з жонкай?

— Дома на польскай.

— А думаеш на якой?

— На расейскай.

— Кітайская?

— Яе ніколі і не было:). У Кітаі я кантактаваў па-англійску [Сяргей год гуляў за «Цзянсу Сайінці — НН]. У Польшчы ж вывучыў мову. Зараз нават чытаю на польскай.

— Што?

— Кніжку пра польскага Генадзя Туміловіча [харызматычны беларускі брамнік, які заўсёды трапляў у гісторыі ці гісторыі знаходзілі яго — НН]:). Вядомы ў мінулым галкіпер распавёў самыя шчырыя гісторыі з кар'еры. Цэлая кніга баек. Вельмі цікава. Усім раю.

Зараз гэта кніга — нумар адзін у Польшчы па продажах.

Нават мая жонка з задавальненнем чытае. Раней не дужа цікавілася спартыўнымі кнігамі, а тут пачала. Пастаянна смяецца…

— Гэта значыць, ты шмат чытаеш?

— Я — так. Люблю чытаць. Зараз чытаю пра польскага брамніка. І паралельна «Гульні прастолаў».

— Што ты любіш чытаць?

— Біяграфіі. З вялікім задавальненнем прачытаў «Я - Ібра»

[пра форварда зборнай Швецыі і ПСЖ Златана Ібрагімавіча — НН]. На польскай, праўда. На расійскую біяграфію, здаецца, яшчэ не пераклалі. Мне вельмі спадабалася. Усім раю. Праўда, толькі не ведаю, дзе знайсці. У Польшчы заходзіш у краму — на паліцах якія хочаш кнігі. Усе навінкі. А ў нас яны з'яўляюцца са спазненнем.

— Чые яшчэ біяграфіі ты чытаў?

— Пачаў чытаць кнігу пра Раналду. Яна выканана не як аўтабіяграфія, а як аповед пра футбаліста з боку. Не пайшла. Нецікава. Чытаў аўтабіяграфію [тэнісіста] Рафаэля Надаля. Як раз пасля Ібрагімавіча. Не пайшла зусім. Надаль — такі сур'ёзны хлопец: праца, праца, праца. А аўтабіяграфія Ібры чытаецца лёгка. Там вельмі шмат нетыповых момантаў. Надаля ў выніку не дачытаў. На жаль.

— Мастацкая літаратура?

— Жонка падсоўвала «50 адценняў шэрага». Я пачаў, але чамусьці не дачытаў. Цікава, у прынцыпе, але былі кнігі, якія мяне больш захаплялі А дзяўчатам вельмі падабаецца.

— А ў школе ты чытаў?

— Спрабаваў:). У прынцыпе, нічога не запомнілася. Чытаў «Вайну і мір», але не да канца. Адолеў два тамы, па-мойму. Мне складана чытаць такія творы. А! Згадаў. Я ж Акуніна амаль усяго прачытаў. Вельмі спадабалася. Чытаў нон-стоп.

— У БАТЭ чытае Аляксандр Валадзько. Хто яшчэ?

— Сівакоў. Глеб чытаў.

— Што?

 — Канстытуцыю — да іспыту рыхтаваўся:). Прыкольна было. Едзе, чытае, потым вочы ўздымае, распавядае нешта сам сабе. Тросся як пацан.

Падыходзіць Філіпенка: «Саня, чаго ты, блін, трасешся? Да ты гэты інстытут можаш сабе купіць, расслабся:)». А Глеб сапраўды вучыў. Малайчына. Гэта пахвальна. Хто яшчэ ў нас чытае…

Юрэвіч Саня шмат чытае. Яго я кожны тыдзень бачыў з новай кнігай. Гісторыя там, нешта сур'ёзнае. Ён у камандзе быў самым чытаючым.

А Саня Валадзько ўвесь час у iPad'e. Мы з ім, калі ў зборную выклікаліся, разам жылі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць