Цэлы вечар нядзелі і ранак панядзелка ў цэнтры Кіева працягваліся вулічныя баі між радыкальнай часткай дэманстрантаў і спецназам. Пратэстоўцы спрабавалі прарвацца да Вярхоўнай Рады, каб прымусіць дэпутатаў перагаласаваць законы, якія абмежавалі грамадзянскія свабоды.
Спецназ ужыў гумовыя кулі, слезацечны газ і вадамёты. Аднак разагнаць дэманстрантаў не здолеў. Радыкалы кактэйлямі Молатава падпалілі вадамёт і амапаўскія аўтобусы.
Каментары