Свет2323

Прэм'ер Украіны Азараў падаў у адстаўку

Прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў падаў у адстаўку, паведамляе прэс-служба Кабінета міністраў Украіны.

«З мэтай стварыць дадатковыя магчымасці для грамадска-палітычнага кампрамісу, дзеля мірнага ўрэгулявання канфлікту, прыняў асабістае рашэнне прасіць прэзідэнта прыняць маю адстаўку з пасады прэм'ер-міністра», — гаворыцца ў заяве Азарава.

«Канфліктная сітуацыя ў дзяржаве пагражае эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю Украіны, нясе ў сабе пагрозу ўсяму ўкраінскаму грамадству і кожнаму грамадзяніну», — адзначыў ён.

«Урад падчас супрацьстаяння рабіў усё для мірнага вырашэння канфлікту. Мы рабілі і робім усё, каб не дапусціць кровапраліцця, эскалацыі гвалту, парушэння правоў грамадзян. Урад забяспечваў функцыянаванне эканомікі і сістэмы сацыяльнай абароны ў экстрэмальных умовах», — адзначыў ён.

«Аднак вастрыня і небяспека канфлікту для нашых грамадзян, для лёсу Украіны патрабуюць дадатковых адказных крокаў», — дадаў ён.

Пры гэтым Азараў мяркуе, што «прымаў рашэнні і браў на сябе адказнасць у інтарэсах народа Украіны». «І таму магу сумленна глядзець у вочы кожнаму грамадзяніну нашай дзяржавы, кожнаму суайчынніку», — адзначыў ён.

«Сёння самае важнае — захаваць адзінства і цэласнасць Украіны.

Гэта значна важней, чым чые-небудзь асабістыя планы або амбіцыі. Менавіта таму я прыняў гэтае рашэнне», — дадаў ён.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч74

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць