Спорт

У матчы Кубка Дэвіса Беларусь перамагла Ірландыю з лікам 4:1, наступная — Малдова 

У матчы першага круга 2-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса беларускія тэнісісты перамаглі каманду Ірландыі з лікам 4:1. Сустрэча прайшла на закрытым корце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе ў Мінску. 

31 студзеня Дзмітрый Жырмонт (314-е месца ў адзіночным рэйтынгу АТП) выйграў у Дэніэла Глэнсі (723) — 6:2, 6:4, 6:2, а Ягор Герасімаў (252) узяў верх над Джонам Морысі (без рэйтынгу) — 6:4, 6:1, 6:2. 

1 лютага Максім Мірны (26-е месца ў парным рэйтынгу) і Аляксандр Буры (212) перамаглі Джэймса Класкі (152) і Дэвіда О`Хара (без рэйтынгу) — 6:7 (3:7), 7:6 (8:6), 5:7, 7:6 (10:8), 6:2. 

2 лютага ў першым матчы дня Герасімаў быў мацнейшы за Глэнсі — 6:3, 6:3. У другім на корт замест Жырмонта выйшаў не заяўлены за гаспадароў Ілья Івашка (770), таму беларускай зборнай было залічана тэхнічнае паражэнне, а паядынак Івашкі з Морысі насіў выставачны характар і ў залік Кубка Дэвіса не ўвайшоў. Беларускі спартсмен быў мацнейшы — 6:4, 7:6 (8:6). 

«Мы свядома аддалі ірландцам ачко, але набылі значна больш: магчымасць абкатаць маладога гульца», — адзначыў капітан зборнай Беларусі Уладзімір Ваўчкоў на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння матчу. Паводле яго слоў, у адрозненне ад сітуацыі дзесяцігадовай даўнасці ў зборнай ёсць лаўка запасных — «гульцы, гатовыя паказваць тэніс, які адпавядае групе Кубка Дэвіса, у якой мы выступаем». Менавіта таму, падкрэсліў Ваўчкоў, яму цяжка сказаць, ці выступяць у другім крузе ў красавіку тэнісісты, якія выходзілі на корт цяпер. 

Як адзначыў капітан гасцей Гэры Кэхіл, самай цікавай была парная сустрэча, а ў асобных клас сапернікаў занадта адрозніваўся. «Яшчэ было вельмі «хуткае» пакрыццё, у Ірландыі такога няма. Але гэта не можа служыць нам апраўданнем», — заявіў капітан. 

У матчы за выхад у плэй-оф 2-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса беларускія тэнісісты сустрэнуцца ў гасцях з камандай Малдовы. 2 лютага ў першым раўндзе малдаване датэрмінова выйгралі ў Кішынёве ў Егіпта - 3:1.

Сустрэча Малдова—Беларусь пройдзе 4—6 красавіка. Пераможца пары згуляе з лепшым у супрацьстаянні Данія—Люксембург.

У рэйтынгу Кубка Дэвіса Беларусь займае 53-е месца, Малдова — 49-е.

Каментары

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць