Свет22

Каля Белага дома адбылася перастрэлка, сакрэтная служба ліквідавала нападніка

У Вашынгтоне непадалёк ад комплексу Белага дома адбылася стральба. Паводле афіцыйнай інфармацыі Сакрэтнай службы ЗША, невядомы мужчына дастаў з сумкі зброю і адкрыў агонь у раёне скрыжавання 17‑й вуліцы і Пенсільванія-авеню.

Паліцыя і супрацоўнікі Сакрэтнай службы блакуюць вуліцы вакол Белага дома. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Супрацоўнікі ведамства адказалі сустрэчным агнём і паранілі падазраванага. Нападніка даставілі ў бальніцу, дзе медыкі канстатавалі яго смерць.

Падчас інцыдэнту таксама цяжкае агнястрэльнае раненне атрымаў выпадковы мінак, які зараз знаходзіцца ў бальніцы. Сярод саміх агентаў Сакрэтнай службы пацярпелых няма.

У момант перастрэлкі прэзідэнт Дональд Трамп знаходзіўся ўнутры Белага дома. Тэрыторыю комплексу тэрмінова заблакавалі, а журналістаў, якія працавалі на Паўночнай лужынцы, эвакуіравалі ў залу для брыфінгаў, загадаўшы легчы на падлогу.

Відавочцы паведамляюць, што ўсяго прагучала ад 15 да 30 стрэлаў.

Праваахоўныя органы ўжо вызначылі асобу нападніка — ім аказаўся 21‑гадовы Насір Бэст, які апошнія паўтара года жыў у Вашынгтоне.

Высветлілася, што юнак ужо меў праблемы з Сакрэтнай службай. Летам мінулага года яго двойчы арыштоўвалі за спробы перакрыць і праехаць на машыне на дарогу да Белага дома, пасля чаго суд забараніў яму набліжацца да рэзідэнцыі прэзідэнта.

Следчыя выявілі, што Бэст публікаваў у сацсетках дзіўныя заявы, называючы сябе «сапраўдным Усамам бэн Ладэнам», і выказваў жаданне нашкодзіць Дональду Трампу, аднак раней ніколі не праяўляў фізічнай агрэсіі.

Гэты напад адбыўся менш чым праз месяц пасля іншага гучнага замаху на Трампа.

У канцы красавіка на вячэры Асацыяцыі карэспандэнтаў у гатэлі Washington Hilton 31‑гадовы Коўл Томас Ален адкрыў стральбу ў фае і быў абясшкоджаны аховай. Цяпер яму прад'яўлены абвінавачанні ў спробе забойства прэзідэнта ЗША.

Каментары2

  • хах
    24.05.2026
    Няўжо сакрэтная служба ўмее страляць? Падавалася, яны толькі могуць рот раззявіць, пакуль міма іх чалавек са зброяй бяжыць.
  • Вядомы, вядомы
    25.05.2026
    Пішаце невядомы мужчына, а пазней самі пішаце Насір Бэст. Дзе логіка?

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя37

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

Палубісак з Радашковічаў згінуў на вайне: гэта заняло пару тыдняў8

Украінскія беспілотнікі атакавалі НПЗ у расійскім Орску за паўтары тысячы кіламетраў ад мяжы1

На Сляпянскай воднай сістэме ў Мінску пачаўся рамонт 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць