Здарэнні11

Мінчук скраў куртку і красоўкі ў дзіцячай стаматалогіі і ў абноўках пайшоў у міліцыю

42‑гадовы мінчук здзейсніў максімальна бязглуздае і дзіўнае злачынства: ён «абнавіў гардэроб» у дзіцячай стаматалогіі, пакінуўшы там сваё старое адзенне, і ў скрадзеных рэчах пайшоў у РУУС.

42‑гадовы жыхар сталіцы зайшоў у будынак дзіцячай стаматалогіі на Смаргоўскім тракце. У гардэробе медыцынскай установы яму спадабалася чужая куртка. Ён надзеў яе, а сваё старое адзенне пакінуў на вешалцы. Там жа, у гардэробе, мінчук знайшоў чужыя красоўкі, у якія адразу і абуўся, пішуць «Мінск-Навіны».

Апрануўшыся ў скрадзеныя рэчы, мужчына накіраваўся проста ў Цэнтральнае РУУС Мінска. Справа ў тым, што ён ужо быў судзімы і стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, куды і прыйшоў адзначацца.

Падазраванага ў чужых абноўках затрымалі. Сам крадзеж у паліклініцы трапіў на камеры відэаназірання.

У пракуратуры паведамілі, што затрыманы мае вышэйшую адукацыю, афіцыйна нідзе не працуе і гадуе малалетняе дзіця. У студзені 2026 года яго асудзілі за незаконны абарот забароненых рэчываў без мэты збыту і пакаралі 4 гадамі «хатняй хіміі». Цяпер у адносінах да мінчука распачата новая крымінальная справа за крадзеж.

Каментары1

  • Папа Римский
    24.05.2026
    Такие новости невыгодно вбрасывать самим органам т.к они обнажают тотальную нищету населения. Или может это саботаж?

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры6

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць