З гродзенскай Катэдры ўпершыню за 350 гадоў знялі на рэстаўрацыю драўляныя скульптуры апосталаў
Пробашч Ян Кучынскі патлумачыў, што рэстаўрацыю будуць рабіць сумесна беларускія і польскія спэцыялісты. Драўляныя скульптуры былі ў крытычным стане, можна сказаць — у аварыйным, патлумачыў сьвятар.
Праўдападобна, яны стаяць на фасадзе з часоў пабудовы храма ў 1663 годзе
і наўрад ці рэстаўраваліся раней, зазначыў ён.
Зьлева ў нішы (яна на здымку) стаяў апостал Пётар з ключом, справа — Павал з разгорнутай кнігай (на здымку ён ляжыць на доле).
Першы этап — прасушваньне статуй пры вулічнай тэмпэратуры.
У памяшканьне іх заносіць нельга. У іх шмат вільгаці, і магчыма, што прасушваць давядзецца аж да лета,
патлумачыў айцец Ян. Затым паверхню ачысьцяць ад фарбы, насыцяць дрэва хімічнымі сродкамі для лепшай захаванасьці.
-
«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года
-
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
-
У Мінску адкрыўся філіял Нацыянальнага мастацкага музея
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары