Свет8888

ПУЦІН ДАЎ ЗАДНІ ХОД: Неабходнасці ва ўвядзенні войскаў ва Украіну няма

«Неабходнасці ва ўвядзенні войскаў ва Украіну няма», — заявіў на экстранай прэс-канферэнцыі ў Маскве Уладзімір Пуцін.

Аднак, заявіў ён, такая магчымасць у Расіі ёсць. Юрыдычна ён абгрунтаваў яе зваротам «легітымнага прэзідэнта Украіны» Віктара Януковіча.

Пуцін гаварыў паспешліва і выглядаў мітуслівым, нервовым. Ён тараторыў, перабіваў журналістаў.

«Што можа паслужыць падставай для выкарыстання Узброеных сілаў? Вядома, крайні выпадак», — сказаў Пуцін.

Пуцін паўтарыў мантру расійскай прапаганды пра бясчынствы нацыяналістычных і нацысцкіх сілаў у Кіеве. І заявіў, што Масква пакідае за сабой права выкарыстоўваць усе наяўныя ў яе распараджэнні сродкі для «абароны рускамоўных грамадзян Украіны».

«Я разумею, дарэчы кажучы, тых людзей на Майдане — хоць я не вітаю сам факт змены ўлады такім чынам, я разумею, тым не менш, тых людзей на Майдане, якія да гэтага часу патрабуюць не нейкіх там рамонтаў фасада ўлады, а радыкальных пераменаў», — сказаў Пуцін. «Менавіта чаму яны патрабуюць — бо яны ўжо прывыклі, што адных жулікаў мяняюць на іншых жулікаў і прайдзісветаў».

Дзеянні войскаў у Крыме ён апраўдваў тым, што «ў Крым ужо падцягваліся нацыяналістычныя сілы». «Мы гэта зрабілі, і мы гэта зрабілі правільна». «Я сыходжу з таго, што ва Усходняй Украіне нічога гэтага рабіць не прыйдзецца».

Пуцін заклікаў «тых, хто лічыць сябе легітымнай уладай Украіны» «паспяшыць з правядзеннем адпаведных працэдур», бо «дэмакратычнага мандата ў іх няма».

Пуцін адмовіўся расказаць дэталі сваіх перамоваў з прэзідэнтам ЗША і канцлеркай Нямеччыны, патлумачыўшы гэта закрытым характарам размоваў. Ён паведаміў, што ў адказ на крытыку ўварвання ва Украіну ён прывёў прыклад дзеянняў ЗША ў Афганістане. Місію ў Крыме ён назваў «гуманітарнай». «Мы не ставім на мэце кагосьці паняволіць».

Краіны Захаду ён называў «партнёрамі». Аднак абвінаваціў іх у падтрымцы «перавароту» ва Украіне. І звярнуў увагу, што «ўсё гэта» пачалося пасля таго, як Януковіч адмовіўся падпісаць Дамову аб асацыяцыі з ЕС. Па яго словах, калі краіны Захаду захочуць нанесці шкоду двухбаковым адносінам, то гэтая шкода будзе ўзаемнай.

Пуцін даў зразумець, што Масква прызнае новыя ўлады Кіева пасля правядзення новых выбараў, а да таго моманту кантакты з Украінай будуць ажыццяўляцца на ўзроўні прэм'ераў, бо для яго самога

Пуцін заявіў, што ў Крыме дзейнічалі не расійскія салдаты, а мясцовыя сілы самаабароны. А форма? Яны яе купілі ў крамах, яна ўсюды даступная, сказаў Пуцін.

Прэзідэнт Расіі заявіў, што яны не разглядаюць магчымасці далучэння Крыма. Але ён адзначыў, што калі касаварам было дазволена вызначыць свой лёс, то і Крым такое права мае і «Расія не будзе перашкаджаць, каб Крым сам вызначыў свой уласны лёс».

«Мы будзем стаяць ззаду, і няхай яны [украінскія войскі] паспрабуюць страляць у жанчын і дзяцей», — сказаў Пуцін у адказ на тое, ці не турбуе яго тое, што можа пачацца вайна.

Пуцін сказаў, што не мае намеру адклікаць пасла з ЗША.

Гаворачы пра адносіны з Еўрасаюзам, Пуцін адзначыў, што Януковіч не адмаўляўся падпісваць Асацыяцыю з ЕС, а проста адклаў яе, бо Украіна была не гатовая перайсці на еўрапейскія прамысловыя стандарты. «Калісьці Расія таксама можа перайсці на іх», — зазначыў ён.

«Палітычнае жыццё Украіны ператварылі ў фарс, увогуле ніякай канстытуцыі не выконваюць», — крытыкаваў ён Украіну.

Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што, на ягоную думку, палітычнай будучыні ў Віктара Януковіча няма, а прытулак яму далі выключна з гуманітарных меркаванняў.

«Януковіч жывы і яшчэ прастудзіцца на пахаванні тых, хто яму зла жадае», — сказаў Пуцін у адказ на пытанне, ці ўсё ў парадку з Януковічам.

Пытанне: Вы спачуваеце Януковічу?
Пуцін: У мяне да яго іншыя пачуцці.

Пуцін заявіў, што даручыў ураду аднавіць кантакт з іх украінскімі калегамі. Аднак ён заявіў, што «Газпром» у наступным квартале не дасць больш Украіны зніжкі за газ.

Пуцін двойчы адзначыў, што лічыць справядлівым жаданне Майдану абнавіць палітычную сістэму Украіны. «Змена ўлады сапраўды, мяркуючы па ўсім, патрэбна ва Украіне, але толькі легітымным шляхам, а не папіраючы яго».

Па яго словах, Масква гатовая працаваць з любым новым лідарам краіны, акрамя крайніх нацыяналістаў. Ён не выключыў, што на хвалі пераменаў ва ўладзе ў Кіеве «як чорт з табакеркі можа выскачыць нейкі нацыаналюга».

Уладзімір Пуцін не бачыць перашкод для прыезду ў Расію экс-прэм'ера Украіны Юліі Цімашэнкі, але нагадвае, што яна зараз не займае ніякай пасады ва Украіне.

Каментары88

Цяпер чытаюць

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам4

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

«Я заканчваю эфір, я проста не магу». Каверына давяла да шаленства дыскусія са святаром Шрамко61

Як Кітай цішком збудаваў востраў пад вайсковую базу ў спрэчных водах2

Сын прэзідэнта Уганды запатрабаваў ад Турцыі мільярд даляраў і самую прыгожую жанчыну краіны сабе ў жонкі9

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я26

Праз вайну ў Іране моцна ўзляцелі цэны на фісташкі2

«Я думаў, што я ў ролі доктара». Трамп патлумачыў, навошта ён запосціў сябе ў вобразе Хрыста14

Восенню на экраны выйдзе фільм пра Бацьку Міная11

Польскім каталіцкім святарам маглі забараніць служыць у Беларусі за спрыянне грэка-каталікам9

Украінскія дроны і робаты здольныя браць расіян у палон без прысутнасці людзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам4

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць