Грамадства22

Дзяржаўны чыноўнік лічыць, што пратэстанты ў Менску «множацца як кацяняты»

Такімі словамі патлумачыла сваю адмову прадаставіць рэлігійнай абшчыне памяшканьне для арэнды Ала Рабіцава, кіраўнік Аддзелу па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Мінгарвыканкаму.

Такімі словамі патлумачыла сваю адмову прадставіць рэлігійнай абшчыне памяшканне для арэнды Ала Рабіцава, кіраўнік Аддзелу па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Мінгарвыканкаму.

Пагрозы турэмнага зняволення і знявагі на свой адрас пачуў пастар царквы ХВЕ г. Мінска Генадзь Кернажыцкіс падчас свайго візіту ў Аддзел па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Мінгарвыканкаму.

Месяц таму рэлігійная абшчына Хрысціянаў Веры Евангельскай «Божая Царква» звярнулася да ўладаў з просьбай прадставіць зямлю для будаўніцтва культавага будынку. Праз месяц Генадзю Кернажыцкаму, пастару гэтай абшчыны, пазванілі з Мінгарвыканкаму і папрасілі прадставіць дакументы для праверкі. Разам з дакументамі прадстаўнікі ўлады запатрабавалі ў пастара поўны спіс членаў царквы.

Падчас сустрэчы ў гарвыканкаме 19 кастрычніка Г. Кернажыцкі адмовіўся прадаставць спісы веруючых, патлумачыўшы, што лічыць гэтае патрабаванне незаконным і парушаючым правы грамадзянаў. У адказ на гэта дзяржаўны чыноўнік пачала пагражаць пастару.

«Ала Рабіцава пачала крычаць на мяне — «ты што, ў турму хочаш?»… Я спытаў, чаму евангельскім хрысціянам у Мінску не даюць памяшканні ў арэнду, на што Ала Мікалаеўна мне адказала: «а што ж я магу зрабіць, калі вы множыцеся, як кацяняты»… Пасля яна мне паведаміла, што ў хуткім часе нашай царкве будзе вынесенае папярэджанне,» — распавядае пастар Г. Кернажыцкі.

«Ніякага жадання дапамагчы нам з будынкам царквы ў улады няма. Ала Рабіцава значна перавышае свае паўнамоцтвы, а ва ўладзе адбываецца поўнае свавольства. І я не баюся падпісацца пад гэтымі словамі,» — адзначыў пастар Г. Кернажыцкі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі13

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць