Выпадак здарыўся а 4-й раніцы 9 сакавіка. Ад прахожых у МНС паступіла паведамленне пра пажар у мінскім заапарку (Ташкенцкая, 40).
Гарэў дах аднаго з памяшканняў на плошчы 70 кв. метраў. Паводле папярэдняй інфармацыі загінулі 7 жывёл (тры вожыкі звычайныя, дзве львінахвостыя макакі, яванская макака, плямістая генета). Работнікі МНС выратавалі ад знішчэння агнём будынак міні- экзатарыума і не дапусцілі гібелі астатніх жывёл.
Прычына пажару высвятляецца, меркаваная — кароткае замыканне электраправодкі.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Каментары