Свет4141

The Wall Street Journal: ЗША адмовілі Украіне ў ваеннай дапамозе

ЗША прынялі рашэнне адмовіць новай уладзе Украіны ў прадастаўленні ваеннай дапамогі. Пра гэта паведаміла ў чацвер газета The Wall Street Journal.

Па словах прадстаўніка амерыканскай адміністрацыі, якога цытуе выданне, нядаўна Кіеў папрасіў Вашынгтон аказаць дапамогу ўкраінскім узброеным сілам, у прыватнасці, паставіць «значныя» партыі зброі і боепрыпасаў, а таксама сродкі сувязі, авіяцыйнае паліва і прыборы начнога бачання. Акрамя таго, Украіна хацела, каб ЗША дзяліліся з ёй разведзвесткамі.

«Аднак амерыканскія ўлады адказалі адмовай», — адзначае The Wall Street Journal.

Выданне адзначае, што Пентагон пагадзіўся накіраваць ва Украіну толькі індывідуальныя харчовыя пайкі, прычым іх пастаўкі пачнуцца ўжо ў бліжэйшыя дні.

«Зараз мы не разглядаем магчымасць прадастаўлення ваеннай дапамогі (Украіне). Мы далі ясна зразумець, што яны павінны разлічваць на эканамічную дапамогу», — прыводзіць газета словы прадстаўніка амерыканскай адміністрацыі.

Між тым суразмоўца The Wall Street Journal не выключыў, што ў будучыні ваенная дапамога ўсё ж можа быць прадастаўлена. «Мы не сказалі ім: «Катэгарычна не». Мы сказалі: «Зараз — не», — заявіла крыніца ва ўрадзе ЗША.

Каментары41

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй12

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура31

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

«Белшына» просіць абараніць яе ад канкурэнцыі з боку кітайцаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць