У Брусэлі адбылося падпісанне палітычнага раздзела Пагаднення аб асацыяцыі ЕС — Украіна. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Украіна.
Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 28 краін Еўрапейскага саюза і кіраўнікі ЕС падпісалі ў пятніцу ў Бруселі з удзелам украінскага прэм'ера Арсенія Яцанюка палітычную частку Пагаднення аб асацыяцыі Еўрасаюза з Украінай.
Подпісы пад экземплярамі дакументаў паставілі Яцанюк, старшыня Еўрапейскай Рады Херман ван Рампей, кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу і кіраўнікі 28 краін Еўрапейскага саюза.
У сваю чаргу міністр замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца падзякаваў Еўрамайдану за падпісанне пагаднення: «Yes for ЕС! Пагадненне аб асацыяцыі толькі што падпісана. Дзякуй табе Еўрамайдан і Украіне! Thank you EU»..
Каментары