Свет

Украіна папрасіла ў Славакіі доступ да яе газатранспартных сетак

Мінэнергавугля Украіны прапанавала стварыць мэтавую групу, задачай якой будзе выпрацоўка хутчэйшага і таннага варыянту рэверсных паставак.

Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны звярнулася да Славацкай Рэспублікі з просьбай арганізаваць празрысты разгляд магчымасцяў доступу да газатранспартных сетак, якія належаць славацкаму аператару Eustream, перадае УНІАН.

«Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны вітае і падтрымлівае станоўчае стаўленне Міністэрства эканомікі Славацкай Рэспублікі па арганізацыі паставак газу з краін ЕC ва Украіну праз тэрыторыю Славакіі», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ўкраінскі бок таксама вітаў бы пацверджанне гэтай пазіцыі рэальнымі крокамі, накіраванымі на арганізацыю рэверснага патоку прыроднага газу ва Украіну ці арганізацыю паставак па схеме замяшчэння. У міністэрстве падкрэслілі, што ўкраінскі бок таксама падтрымлівае стандартны падыход у прадастаўленні доступу еўрапейскім трэйдарам да газатранспартнай сеткі Славацкай Рэспублікі ў адпаведнасці з нормамі ЕЗ. «Нават прымаючы пад увагу важнасць і неардынарнасць існуючага моманту, мы не патрабуем ніякага асаблівага падыходу да вырашэння гэтага пытання», - гаворыцца ў паведамленні.

«Адначасова, усведамляючы паўнату адказнасці нашых урадаў за стабільнае і надзейнае забеспячэнне прыродным газам спажыўцоў як Украіны, так і ЕЗ, мы просім арганізаваць празрысты разгляд магчымасцяў доступу да газатранспартных сетак, якія належаць Eustream, - падкрэсліваецца ў паведамленні.

- Мы, як ніхто іншы, зацікаўленыя ў тым, каб не марнаваць час. Украінскі бок шматкроць прапаноўваў пачаць разгляд усіх наяўных тэхнічных магчымасцяў для арганізацыі паставак з кампрэсарнай станцыі Вельке Капушаны. Таму мы не можам пагадзіцца з высновай славацкага боку аб адсутнасці зацікаўленасці наведаць гэтую кампрэсарную станцыю. Наадварот, прапанова непасрэдна прапрацаваць магчымасці паставак менавіта на газакампрэсарнай станцыі Вельке Капушаны, а таксама на станцыі Ужгарад неаднаразова адрасавалася славацкамк боку».

Мінэнергавугля таксама прапанавала стварыць мэтавую групу, у тым ліку пры ўдзеле прадстаўнікоў Еўракамісіі, задачай якой будзе выпрацоўка хутчэйшага і таннага варыянту рэверсных паставак. Акрамя таго, міністэрства паказвае славацкаму боку на тое, што не мае прынцыповых пярэчанняў супраць падпісання мемарандума аб рэверсных пастаўках. «Просім разглядаць гэты зварот як пацвярджэнне гатоўнасці неадкладна, пачынаючы з 8 красавіка бягучага года, пачаць сумесную працу спецыялістаў непасрэдна на станцыях Вельке Капушаны і Ужгарад», - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі12

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

Лукашэнка прыехаў на «раптоўную» праверку боегатоўнасці Узброеных сіл. Міністра папярэдзілі а 7‑й раніцы15

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі12

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць