Здарэнні77

Забойства пад Смаргонню: 54-гадовы застрэліў 28-гадовага з-за жанчыны

Дэтэктыў з трагічнай канцоўкай разыграўся на хутары Алянец на Смаргоншчыне ў сакавіку. Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» расказаў начальнік Смаргонскага райаддзела Следчага камітэта Андрэй Рэзін.

Адным з сакавіцкіх вечароў 54-гадовы жыхар Смаргонскага раёна запрасіў знаёмую жанчыну да сябе ў госці на хутар Алянец. Ідылію веснавога вечара перарваў гук пад’язджаючай машыны. Як потым высветлілася, у машыне знаходзіліся чацвёра няпрошаных гасцей. Мужчына прыслухаўся.

Раптам у дзверы пагрукалі.

«Адчыняй дзверы, нягоднік! Вярні нам нашу жанчыну!» − пачуўся голас з-за дзвярэй.

Жыхар хутара адказаў, што нікога, акрамя яго, у доме няма. І калі звонку не перастануць выломліваць дзверы, ён выкліча міліцыю. Але мабільная сувязь на хутары дала збой, мабільны тэлефон гаспадара не змог злавіць сетку. Тады мужчына ўзяў паляўнічую стрэльбу, што была ў доме, і зрабіў папераджальны стрэл у паветра. Вырашыўшы, што начныя візіцёры спалохаліся і рэціраваліся, гаспадар выйшаў на двор. Там ён зрабіў яшчэ адзін стрэл наўпрост у цемру і вярнуўся ў дом.

У доме яго чакалі двое з няпрошаных гасцей, паміж мужчынамі завязалася бойка.

У гэтай бойцы 54-гадовы гаспадар атрымаў траўму твару і пералом рабрын. Перамагаючы боль, ён знайшоў у сабе сілы і скарыстаўся ружжом трэці раз. Мужчына выстраліў і трапіў аднаму з нападаючых у сцягно. І, перапужаўшыся сам, адразу пачаў аказваць першую дапамогу пацярпеламу. Пасля гэтага сам выклікаў «хуткую дапамогу» і міліцыю (тэлефон ужо працаваў).

На наступны дзень пацярпелы, ім аказаўся 28-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна, памёр у бальніцы. Яго раненне аказалася вельмі сур’ёзным і цяжкім.

Па факце забойства пры перавышэнні межаў самаабароны заведзеная крымінальная справа. У цяперашні час высвятляюцца матывы і абставіны дадзенай справы. Кропку ў гэтым паставіць толькі суд. Па папярэдняй інфармацыі, нападаючыя шукалі на хутары жанчыну, якая была павінна ім нейкія дакументы.

«Мараль гэтай гісторыі ў тым, − падвёў рысу ў размове Андрэй Рэзін, − што не трэба гуляць у бандытаў і раз’язджаць па незнаёмых хутарах, нават калі вы гэта робіце з-за жанчыны».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі21

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Усе навіны →
Усе навіны

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць23

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

Беларусы Варшавы запісалі праваслаўную літургію на роднай мове

Форвард хакейнага «Дынама-Мінск» хоча, каб заробак яму паднялі да мільёна даляраў за год. Два іншыя ўжо атрымліваюць амаль столькі5

Статкевіч заклікаў беларусаў не маліцца на мове РПЦ і пісаць на помніках па-беларуску45

«Рэактыўны шахед урэзаўся ў мой дом». Расіяне спрабавалі кропкавым ударам забіць дарадцу міністра абароны Украіны, спецыяліста па радыётэхналогіях3

Наступныя дні будуць кашмарнымі для тых, у каго алергія на бярозавы пылок4

«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі4

Памёр былы лёгкаатлет Аляксей Лелін. Яму было 48 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі21

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць