Свет22

The Daily Beast: Расейцы праніклі ў зашыфраваныя каналы сувязі ўкраінскіх сілавікоў

Кіраўнік ЦРУ ў мінулыя выхадныя зрабіў таемную паездку ва Ўкраіну, але не сказаў зь якой мэтай. Між тым адказ на гэтае пытаньне можа зьмяніць суадносіны сіл у самым гарачым з геапалітычных гарачых пунктаў.

12 красавіка дырэктар ЦРУ Джон Брэнансустрэўся з прэм’ер-міністрам Украіны Арсэнем Яцанюком і першым віцэ-прэм’ерам Віталём Ярэмам, каб абмеркаваць стварэньне новых, больш бясьпечных каналаў перадачы ўкраінскаму боку амэрыканскіх выведных дадзеных. Пра гэта піша сайт The Daily Beast са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

«Гэта крытычна важнае пытаньне, паколькі ўкраінскія сілы моцна саступаюць расейскім войскам, сканцэнтраваным на іх мяжы і ўжо часткова ўвайшоўшым у іх гарады, — гаворыцца ў артыкуле. — Для таго, каб у Кіева была надзея вытрымаць націск Масквы, яго зьвесткі аб расейскіх ваенных дзеяньнях павінны быць поўнымі».

Раней выданьне ўжо паведамляла пра тое, што камандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТО ў Эўропе генэрал Філіп Брыдлаў выступаў за прадастаўленьне ўкраінцам большай колькасьці спадарожнікавых здымкаў і іншых зьвестак аб расейскіх войсках, але атрымаў адмову зь Белага дому. Пасьля таго як прарасейскія актывісты — пры відавочнай падтрымцы расейскіх спэцслужбаў — захапілі ўрадавыя будынкі на ўсходзе Ўкраіны, у адміністрацыі Абамы, відаць, вырашылі перагледзець сваё рашэньне.

Прадстаўнікі ЦРУ і Белага дому адмовіліся раскрываць падрабязнасьці візыту Брэнана ў Кіеў. Аднак суразмоўца The Daily Beast у выведнай супольнасьці паведаміў, што мэтай візыту было выказаць падтрымку палітычнаму кіраўніцтву Ўкраіны і праінфармаваць яго аб новай абмежаванай практыцы абмену выведнымі зьвесткамі, гаворыцца ў артыкуле.

Традыцыйна амэрыканскі бок падаваў зьвесткі галоўным чынам ўкраінскай арміі, аднак новае кіраўніцтва ў Кіеве дамагаецца права першым атрымліваць інфармацыю ад амэрыканцаў, паведамляецца ў публікацыі. Адна з галоўных праблем украінцаў заключаецца ў тым, што расейцы, як мяркуюць, праніклі ў іх зашыфраваныя каналы вайсковай сувязі. У выніку ўкраінскія дывізіі, якія рухаюцца на ўсход краіны, трымаюць сувязь на неабароненых каналах, зводзячы на нішто элемэнт раптоўнасьці.

Паведамляючы пра візыт Брэнана, расейскія СМІ выказалі здагадку, што дырэктар ЦРУ даў ўкраінскаму кіраўніцтву зялёнае сьвятло на апэрацыю супраць сэпаратыстаў. 14 красавіка ад ЦРУ паступіла абвяржэньне. «Заявы аб тым, што дырэктар Брэнан заклікаў украінскія ўлады правесьці тактычныя дзеяньні ўнутры Ўкраіны — абсалютная няпраўда, — цытуе The Daily Beast прадстаўніка ЦРУ. — Як і іншыя афіцыйныя асобы ЗША, дырэктар Брэнан перакананы, што дыпляматычнае рашэньне — адзіны спосаб вырашыць крызіс у адносінах Расеі і Ўкраіны».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?20

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні5

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

Кампаніі ўкараняюць ШІ-двайнікоў супрацоўнікаў

Бяляцкі: «Трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі». Фядута абурыўся62

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі42

У Моталі разбіліся двое падлеткаў на матацыкле5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?20

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць