Эканоміка

Машэнскі просіць улады падтрымаць турыстычны сэрвіс

Бізнэсмен Аляксандр Машэнскі мае намер развіваць альтэрнатыўны кірунак свайго бізнэсу — турыстычны сэрвіс. Праўда, пакуль у Беларусі гэта рабіць складана.

Уладальнік групы кампаній «Санта Імпэкс Брэст», «Санта-Брэмар» і «Савушкін прадукт», мае намер працягваць працу ў сферы турыстычных паслуг. Гэта кірунак стаў трэцім у яго бізнэсе пасля вытворчасці харчовай прадукцыі і прадуктовага рэтэйлу.

З пачатку гэтага года пад Брэстам на беразе знакамітага возера Белае запрацаваў турыстычны комплекс «Шале GreenWood». Ён уключае рэстаран італьянскай кухні, гасцініцу, лазню. Да пачатку купальнага сезону на беразе запрацуе акультураны пляж, з часам сэрвіс папоўніцца СПА-паслугамі.

Адзначым, што ў ваколіцах возера размяшчаецца мноства аб'ектаў рэкрэацыйнага прызначэння тыпу баз адпачынку, але «Шале GreenWood» стаў першым аб'ектам класа люкс.

На нарадзе па развіцці прадпрымальніцтва, якая адбылася ў Брэсце пад кіраўніцтвам Пятра Пракаповіча, Аляксандр Машэнскі прапанаваў іншым прадпрымальнікам браць з яго прыклад і развіваць сэрвіс турпаслуг, а дзяржаве — стварыць умовы для такога развіцця.

«Гэта кірунак, разам з ІТ-індустрыяй, атрымаў новы штуршок развіцця ў Мінску, у тым ліку дзякуючы падрыхтоўцы да ЧС па хакеі, — адзначыў бізнэсмен. — Пры правільным падыходзе дзяржавы турыстычны сэрвіс можа стаць сур'ёзнай індустрыяй у рэгіёнах і вялікім працадаўцам і падаткаплацельшчыкам».

Беларусь становіцца ўсё больш папулярнай сярод расійскіх турыстаў: гэта і медыцынскі, гульнявы, пазнавальны і, магчыма, у перспектыве, шопінгавы турызм. «Сёння Беларусь мае такое ж значэнне ў адносінах да Расеі, як Прыбалтыка калісьці — у дачыненні да Савецкага Саюза. Інтэграцыя ў рамках ЕЭК будзе гэтаму спрыяць», — лічыць Аляксандр Машэнскі.

Што ж тычыцца Брэсцкага рэгіёну, ён, на меркаванне бізнэсмена, перспектыўны для развіцця турызму дзякуючы свайму памежнаму становішчу і добрай экалогіі. Больш за тое, тут размешчаныя турыстычныя славутасці.

Брэсцкая крэпасць даўно з'яўляецца аб'ектам гістарычнага турызму і месцам паломніцтва для расейцаў, якія цікавяцца фартыфікацыі. Акрамя крэпасці, гасцей Брэстчыны прыцягваюць Белавежская пушча і біясферны запаведнік «Палессе».

«Санта Імпэкс Брэст» вырашыла пайсці па непракладзенай сцежцы і першай узяцца за стварэнне сучаснага турыстычнага комплексу. «Мы працуем у гэтым рэгіёне, і каму як не нам яго развіваць», — сказаў бізнэсмен.

Аднак справа аказалася няпростай. У аддаленні ад горада ў сасновым лесе адсутнічае ўсякая інфраструктура. Кампаніі давялося самастойна пракладваць 5-кіламетровую галіну газаправода, абнаўляць лінію электраперадачы і праводзіць ваду.

Інфраструктурныя выдаткі могуць адбіць жаданне ў прадпрымальнікаў паўтарыць подзвіг брэсцкай кампаніі. Потым Аляксандр Машэнскі прапаноўвае дзяржаве паўдзельнічаць у агульнай справе і паклапаціцца пра стварэнне інфрастуркуры ў пэўных для развіцця турызму месцах.

Па-другое, бізнэсмен прапанаваў уладам звярнуцца да вопыту такіх еўрапейскіх краін, як Андора, Ліхтэнштэйн. У іх ёсць пэўныя турыстычныя структуры, якія вызваляюцца ад некаторых катэгорый падаткаў.

Напрыклад, можна вызначыць, што нейкая зона ў Брэсцкім раёне, па памерах аналагічная свабоднай эканамічнай зоне, насычаецца аб'ектамі сэрвісу і турызму. І ўсе суб'екты гаспадарання, якія працуюць на гэтай тэрыторыі, вызваляюцца ад выплаты ПДВ. Тады б тут прадаваўся алкаголь і тавары беларускай прамысловасці без ПДВ, што прыцягвала б расейцаў ездзіць сюды для сумяшчэння адпачынку з шопінгам.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ1

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ1

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць