Прабежка рускіх нацыяналістаў у Мінску сабрала 40 чалавек, міліцыя не дазволіла ім бегчы з савецкім сцягам ВІДЭА
Сёння ў Мінску адбылася перадсвяточная прабежка ў гонар Дня Перамогі. Арганізатарамі выступілі грамадскае аб'яднанне «Румол», ініцыятыўная група «Меняю себя! Меняю мир!», «Славянские пробежки» і Workout Community Belarus.
Каля 40 чалавек прабеглі ад парка Горкага да стэлы «Мінск - горад-герой». Спачатку ўдзельнікі спрабавалі ўзняць яшчэ і савецкі сцяг, але пасля кароткай размовы з міліцыянтамі пакінулі толькі афіцыйны беларускі.
Каментары