Кіраўнік прэс-службы МЗС Казахстана паведаміў Расійскай службе Бі-бі-сі, што яго ведамства і ўлады краіны не давалі рэкамендацый пасольству Расіі ў Астане не распаўсюджваць георгіеўскія стужачкі.
«Гэтая інфармацыя з'явілася ў сацыяльных сетках, але яна не адпавядае рэчаіснасці», — распавёў ён.
У пасольстве Расіі ў Астане таксама абверглі гэтыя паведамленні. Георгіеўскія стужачкі апошнім часам сталі адметным знакам прарасійскіх актывістаў ва Украіне.
Дзеянні Расіі на тэрыторыі Украіны, у Крыме, выклікалі занепакоенасць у Казахстане.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары