Грамадства55

У Мінску веласіпедам карыстаецца кожны пяты жыхар

У Мінску веласіпедам карыстаюцца звыш за 400 тыс. жыхароў, гэта значыць кожны пяты. Такая ацэнка намесніка дырэктара па развіцці сеткі «Велазона» Ігара Давыдзенка.

«Узровень цікавасці да язды на веласіпедзе напрамую залежыць ад таго, наколькі развітая інфраструктура. Існуе простая залежнасць: чым больш у горадзе веладарожак і маршрутаў, тым больш веласіпедыстаў. Пад'ём веласіпеднай культуры ўжо закрануў Мінск і хутка закране іншыя гарады краіны», — упэўнены эксперт.

У Беларусі налічваецца каля 1,5 млн ўладальнікаў веласіпедаў, з іх каля 250 тыс. актыўна выкарыстоўваюць гэты транспарт у паўсядзённым жыцці. Веласіпедысты складаюць 16 % насельніцтва краіны, што ніжэй за сярэднесусветны ўзровень. Для параўнання, у Германіі гэты паказчык дасягае 76%, у Даніі — 80%, Швецыі — 64%, Нарвегіі — 61%, Кітаі — 37%. У самай «двухколавай» краіне свету — Нідэрландах — на тысячу жыхароў прыпадае 990 ровараў.

Штогод беларусы купляюць каля 100 тыс. веласіпедаў. Каля 40% з іх набываюць у Мінску. Найбольш актыўна асвойваюць веласіпед мужчыны — амаль палова велааматараў ў Беларусі. Менш за трэць новых веласіпедаў набываюць жанчыны. А вось на дзіцячыя ровары прыходзіцца кожная пятая купля.

Асабліва папулярныя горныя веласіпеды, доля якіх у сучасным велапарку беларусаў дасягае 70%. На другім месцы — гібрыдныя і дарожныя мадэлі (20%), тады як усе астатнія тыпы веласіпедаў займаюць усяго 10% рынку. Сярод папулярных брэндаў эксперт вылучае нямецкія веласіпеды LTD, якія нядаўна былі названыя прадуктам года ў Беларусі. «Беларусы любяць катацца як у горадзе, так і за яго межамі. Таму ім патрэбен непатрабавальны веласіпед на ўсе выпадкі жыцця», — растлумачыў Ігар Давыдзенка.

У Беларусі пражывае каля 10 тыс. велатурыстаў. «Пакуль гэты напрамак толькі фармуецца: за апошнія гады ў краіне хоць і з'явіліся знакавыя веламаршруты, але цікавасць да іх непараўнальна ніжэй, чым да звычайных аўтобусных тураў», — падкрэсліў намеснік дырэктара. Звычайна для падарожжаў выкарыстоўваюць горныя або дарожныя байкі. Спецыяльныя турыстычныя веласіпеды на беларускіх дарогах сустракаюцца вельмі рэдка.

Сярод веласіпедыстаў у Беларусі нямала заможных людзей. «У адрозненне ад Індыі, дзе веласіпед часцей за ўсё выкарыстоўваюць небагатыя людзі, у Беларусі можна сустрэць на веладарожцы і бізнесменаў, і артыстаў, і менеджэраў сярэдняга і вышэйшага звяна», — звярнуў увагу эксперт.

Больш за палову ўладальнікаў новых веласіпедаў — аўтамабілісты. Як правіла, веласіпед набываюць не як альтэрнатыву машыне, а як дадатак, каб заняцца спортам або адпачыць з сям'ёй.

Беларусь актыўна скарачае разрыў ад вядучых еўрапейскіх краін у галіне веласіпеднай моды і культуры. «Усё больш людзей выкарыстоўваюць веласіпед у паўсядзённым жыцці. Стаўленне да яго мяняецца: зараз гэта не проста спосаб заняць вольны час, а неад'емны атрыбут здаровага ладу жыцця. Пры аптымістычным сцэнары дасягнуць еўрапейскага ўзроўню краіна можа ўжо праз 3-4 гады», — лічыць эксперт.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога2

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

Сельскі злодзей з Любаншчыны паехаў фарсіраваць Северскі Данец — толькі праз год сваякі заўважылі, што ён згінуў4

У Крамлі пракаментавалі зварот Звягінцава да Пуціна «скончыць ужо гэтую бойню»7

Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС1

Беларускі трэш-блогер Мелстрой уразіў падпісчыкаў новым знешнім выглядам ФОТАФАКТ7

«Мне ўсё роўна за гэта нічога не будзе». У РФ удзельнік «СВА» парэзаў былую дзяўчыну і абліў кіслатой6

У Чэхіі затрымалі мітрапаліта РПЦ Іларыёна — у яго аўто знайшлі чатыры кантэйнеры з «рэчывам белага колеру»15

Медзвядчук: Зяленскі спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну, адкінуўшы Лукашэнку і запрасіўшы Ціханоўскую17

Былы палітвязень і экс-кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук адкрыў бізнэс у Літве2

«Яны хацелі б быць дома». Парэшткі лідара АУН Мельніка і яго жонкі перапахавалі ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога2

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць