Спорт

Да ЧС «Белтэлекам» устанавіў больш як 60 000 пунктаў Wi-Fi-доступу ў інтэрнэт

У межах падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску нацыянальны аператар сувязі РУП «Белтэлекам» устаноўлена больш за 60 000 пунктаў Wi-Fi-доступу ў інтэрнэт. 

Як паведамілі ў «Белтэлекаме», гэта зроблена, у прыватнасці, у месцах правядзення матчаў на «Мінск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне», месцах размяшчэння гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату. 

Аказанне паслуг па доступе ў сетку інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi забяспечана на пагранічных пунктах пропуску, транспартных калідорах, пунктах прыдарожнага сэрвісу, аўтавакзалах і чыгуначных вакзалах, дзе ёсць адпаведная тэхнічная магчымасць. 

З падрабязнай картай пакрыцця, а таксама неабходнай даведачнай інфармацыяй па ўмовах падключэння можна азнаёміцца на сайце byfly.by або адпаведнай старонцы аўтарызацыі, даступнай у бясплатным рэжыме пры падключэнні да кропак доступу з ідэнтыфікатарам (SSID) «Beltelecom» або «ByFly Wi-Fi». 

Для зручнасці гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату арганізавана шырокая сетка продажу неабходных картак доступу ў месцах масавага наведвання, кіёсках «Белсаюздруку» і «Мінсктранса», аддзяленнях паштовай сувязі «Белпошты», гандлёвых аб'ектах. Для набыцця картак доступу, з улікам патрабаванняў заканадаўства, у тым ліку ёсць магчымасць выкарыстання ўваходных білетаў на матчы чэмпіянату ці рэквізітаў банкаўскіх пластыкавых картак. Для кансультацый па пытаннях падключэння, абслугоўвання і ў выпадку неабходнасці настройкі абсталявання арганізавана праца спецыялістаў, у тым ліку з веданнем замежных моў, адзначаюць у «Белтэлекаме». 

Для акрэдытаваных журналістаў на тэрыторыі прэс-цэнтраў і пазначаных зон (VIP) «Белтэлекам» арганізаваў шыракапалосны стацыянарны і бесправадны доступ у інтэрнэт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС17

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга8

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС17

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць