Грамадства

Аляксандр Францкевіч выпушчаны на волю пасля 25-сутачнага арышту

Былы палітвязень Аляксандр Францкевіч 20 мая вызваліўся з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску пасля 25-сутачнага арышту. 

Яго прыйшлі сустракаць прыкладна два дзясяткі чалавек, у тым ліку сябры, сваякі, праваабаронцы і журналісты. У 18.40 маці актывіста здолела датэлефанавацца ў ЦІП, дзе ёй паведамілі, што Аляксандр ужо выйшаў на волю. 

У 19.20 удалося па тэлефоне пагутарыць з самім Францкевічам, і ён паведаміў, што з ЦІП яго адвезлі ва УУС Савецкага раёна, пасля чаго адпусцілі.

Актывіст быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў вечарам 25 красавіка, напярэдадні традыцыйнай акцыі апазіцыі «Чарнобыльскі шлях», калі вяртаўся з працы дадому. 28 красавіка суд Савецкага раёна Мінска прыгаварыў яго да 25 сутак арышту нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы.

Арышты Францкевіча і іншых грамадскіх актывістаў праваабаронцы назвалі прэвентыўнымі — такім чынам, на іх думку, улады імкнуліся пазбегнуць магчымых акцый пратэсту падчас чэмпіянату свету па хакеі. Паводле звестак праваабаронцаў, напярэдадні і падчас чэмпіянату ў Мінску было затрымана больш як 30 грамадскіх актывістаў. 

Францкевіч быў прызнаны палітвязнем пасля таго, як у маі 2011 года яго асудзілі па гэтак званай справе анархістаў. Францкевіч і яшчэ чацвёра актывістаў анархісцкага руху былі прызнаныя вінаватымі ў злосным хуліганстве і наўмысным знішчэнні маёмасці (правядзенні несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынка Мінабароны ў 2009 годзе, а таксама закідванні бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі пасольства Расіі ў Мінску і будынка цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе). Апрача гэтага, Францкевіч быў прызнаны вінаватым у несанкцыянаваным доступе да камп`ютарнай інфармацыі, камп`ютарным сабатажы і распрацоўцы, выкарыстанні або распаўсюджванні шкодных праграм. Суд прыгаварыў Францкевіча да трох гадоў пазбаўлення волі. У пачатку верасня 2013 года ён выйшаў на волю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

Палітзняволенага журналіста Кірылу Пазняка выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі

Персанальныя звесткі кліентаў «Дода Піцы» пайшлі ў інтэрнэт3

За апошнія суткі ў Беларусь як мінімум тры разы заляцелі расійскія дроны

У Беларусі забаранілі яшчэ 17 кніг, у асноўным заходніх аўтараў12

Дзяўчыне заціснула пальцы рукі на выхадзе з метро2

Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі27

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

Як выглядае новая банкнота 200 рублёў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць