Меркаванні141141

З галавою ў мінулым

На Антыкамуністычным форуме, што сабраўся 3 лістапада ў Менску, — форумам, праўда, гэты сход у вузкім коле, арыентаваны не навонкі, а ўнутар, на саміх сябе, на ўжо навернутых, можна назваць зь вялікай нацяжкай — адзін з удзельнікаў высьцеліў дарогу ў залю сьвежымі нумарамі газэты «Товарищ».

На Антыкамуністычным форуме, што сабраўся 3 лістапада ў Менску, — форумам, праўда, гэты сход у вузкім коле, арыентаваны не навонкі, а ўнутар, на саміх сябе, на ўжо навернутых, можна назваць зь вялікай нацяжкай — адзін з удзельнікаў высьцеліў дарогу ў залю сьвежымі нумарамі газэты «Товарищ».

Ён прынёс ня «Фолькішэр Бэабахтэр» і ня «Праўду» 1937 году. Нават не партыйны орган — гэта незалежная левая плюралістычная газэта, якую калегі нашаніўцаў выдаюць на свой страх і рызыку, друкуючы за мяжою і перавозячы ў Беларусь. Не знайшлося сярод удзельнікаў форуму разважлівага чалавека, які б спыніў гэтую абразу незалежнай прэсы, які б паставіў сабе пытаньне, чым «мы» лепшыя ад «іх»?

«Наша Ніва» прапануе Беларускай асацыяцыі журналістаў даць маральную ацэнку пэрформансу 3 лістапада.

* * *

У выступах праводзіліся паралелі між камуністычным форумам, што адбываўся ў той самы дзень у гатэлі «Беларусь», і сходам сяброў РСДРП, што адбыўся ў Менску на пачатку стагодзьдзя. Але марксізм мае такое ж дачыненьне да сталінізму, як нацыяналізм — да нацызму.

Удзельнікі Антыкамуністычнага форуму, што сабраўся ў Менску 3 лістапада, атаесамляюць сталінізм з камунізмам. Гэта з навуковага пункту гледжаньня памылкова.

* * *

Самасьцьвярджацца праз таптаньне газэтаў могуць толькі маргінальныя палітыкі, якія ня маюць шанцаў узьняцца над групавымі, партыйнымі граніцамі і стаць сапраўды агульнанацыянальнымі лідэрамі.

* * *

Ідэя пакаяньня камуністаў, папулярная ў пачатку 90‑х, сёньня гучыць настолькі ж анахранічна, як і папулярная ў пэўных колах думка, што Пазьняк служыў паліцаем, раз выкарыстоўвае той самы бел‑чырвона‑белы сьцяг. Няясна, за што перад спадаром Р., каторы высьцеліў падлогу «Товарищам», мусіць каяцца камуніст Сяргей Вазьняк, які штотыдзень, на свой страх і рызыку, возіць сваю газэту з‑за мяжы і распаўсюджвае ў Беларусі.

* * *

Падобныя форумы ня маюць навуковай, маральнай і палітычнай вартасьці сёньня. Камфортнае змаганьне «між сваімі» не набліжае Беларусі да незалежнасьці і дэмакратыі. Арганізацыя такога форуму была б гераізмам у 1977 годзе і справядлівасьцю ў 1987 годзе, але ў 2007‑м ад усяго гэтага патыхала проста піярам. Змаганьне за «голас Мін’юсту» для дэмакратычных палітыкаў, якія прэтэндуюць на праўдзівае лідэрства, недапушчальнае.

Рэд.

* * * * * * * * *

Сталінізм памірае марудна

Камуністы уваходзяць сёньня ва ўрадавыя кааліцыі ў такіх вялікіх дэмакратычных краінах, як Італія, Індыя, Паўднёвая Афрыка. Небагатая Малдова, паводле ўсіх крытэраў, застаецца адной з самых свабодных краінаў СНД. Усе спробы Крамля скінуць камуністычны ўрад Вароніна не далі плёну, і ён працягвае адаптваць краіну да эўрасаюзаўскіх стандартаў. Камуністы былі ўдзельнікамі шырокай дэмакратычнай кааліцыі, якая адолела Мэчыяра і вярнула Славаччыну на праэўрапейскую дарогу, спыніўшы яе спаўзаньне ў саюзьнікі Расеі. Камуністы разам з сацыялістамі і хрысьціянскімі дэмакратамі, зьяднаўшыся, перамаглі Піначэта ў Чылі. Камуністы на роўных удзельнічаюць у палітычным жыцьці Скандынавіі, Чэхіі, Францыі, Гішпаніі.

У той жа час камуністы працягваюць недэмакратычна кіраваць Кітаем, Віетнамам і Кубай.

А ў Карэі камуністы трымаюць тыранію. Праўда, партыя ня мае слова “камуністычная” ў назьве, яна называецца Працоўнай.

А ў Нэпале камуністы працягваюць узброеную барацьбу супраць манархіі.

Камуністычныя партыі ёсьць розных колераў і адценьняў. “Камуністычная” форма можа мець розны зьмест. На Філіпінах, дзе таксама працягваецца партызанка, гэтае слова азначае “мааісцкая”, а ў Партугаліі, бадай, “антыклерыкальная”. А ў Калюмбіі — “наркаанархічная”.

У той жа час Карымаў ва Ўзбэкістане, той, каторы, паводле сьведчаньня былога пасла Вялікай Брытаніі сэра Мурэя, тапіў палітычных праціўнікаў у бочках з кіслатой, узначальвае зусім не Камуністычную, а Народна-Дэмакратычную партыю (пасла, дарэчы, пасьпяшаліся зьняць з пасады, бо ён занадта ўцягнуўся ў праваабарончыя пытаньні ў той момант калі Ташкент яшчэ быў важным партнэрам антытэрарыстычнай кааліцыі, што несла свабоду народу Аўганістану, задоўга да Андыжанскіх падзеяў, пасьля якіх трымаць шыла ў мяху стала немагчыма). Тыранія сёньня бывае ня толькі камуністычнай, а камуністы бываюць ня толькі тыранамі... Так было

Але той самы Іслам — то бок, мір і цярпімасьць — Карымаў сапраўды быў кіраўніком Камуністычнай партыі да 1991 году. Але кіраўніком нацыянальнай камуністычнай партыі да 1991 году былі і пазьнейшыы прэзыдэнты Эстоніі Арнольд Руйтэль, Літвы Альгірдас Бразаўскас.

У Польшчы камуністычнай партыі няма, а вось у Чэхіі камуністы застаюцца адной з асноўных палітычных сілаў, прычым асабліва не мяняючы ідэалёгіі.

Камуністамі былі масон Тарашкевіч і партызан Машэраў, бонза Шамякін і падпольшчык Максім Танк; да марксістаў адносяць сябе Антон Луцкевіч, Лешак Калакоўскі, Тэадор Адорна, Славай Жыжак...

Антыкамуністычны форум 4 лістапада прымусіў нас задумацца над пытаньнямі, на якія няма простых адказаў. Ці быў сталінізм і мааізм непазьбежным вынікам марксізму? А ленінізму? Наколькі камунізм ідэнтычны з марксізмам? Ці ёсьць сталінізм марксізмам? Ці камунізм гэта антыгуманная ідэалёгія? Ці заслугоўвае камунізм Нюрнбэрскага працэсу, ці ягоныя злачынствы былі такімі ж абэрацыямі, як франкізм быў захапленьнем каталіцызму? Ці нясуць усе камуністы адказнасьць за генацыд 30-х ці крывавае вар’яцтва Пал Пота? Якую будучыню маюць камуністычныя партыі і ў чым сэнс левага руху сёньня? Якая візія гісторыі Беларусі можа кансалідаваць нацыю, урэшце?..

Чытайце эсэ Андрэя Дынька ў адным з наступных нумароў газэтаў “Наша Ніва” і “Товарищ”.

Каментары141

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага

Усе навіны →
Усе навіны

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

Праўладны блогер пахваліўся, што атрымаў смешны маёмасны падатак. Але ў каментарыях яго прымусілі раскрыць праўду5

У Новай Баравой машына на поўным ходзе збіла двух пешаходаў7

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»19

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага

Галоўнае
Усе навіны →