Усяго патроху

Адпачыць у сядзібах Меншчыны каштуе ад 10-15 даляраў у суткі

Сёлета ў Менскай вобласьці зьявілася больш за 20 новых сельскіх сядзібаў, што аказваюць паслугі аграэкатурызму.

У 2007 годзе ў Мінскай вобласці з’явілася больш за 20 новых сельскіх сядзібаў, што аказваюць паслугі аграэкатурызму. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Алена Брок 9 лістапада на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле слоў спецыяліста, гэтым летам у Мінскай вобласці налічвалася больш за 50 такіх сядзібаў. Прагназуецца, што да 2010 года іх колькасць узрасце прыкладна ўдвая.

На думку А.Брок, далейшыя тэмпы развіцця аграэкатурызму залежаць найперш ад саміх сельскіх жыхароў. «Яны павінны быць патрыётамі», — падкрэсліла спецыяліст. Яна лічыць, што адкрыць сельскую сядзібу дастаткова проста: гаспадар павінен паведаміць пра сваё рашэнне ў сельскі або пасялковы савет, заплаціць адну базавую велічыню ў год і здаваць турыстам не больш за пяць пакояў.

А.Брок паведаміла, што ў Мінскай вобласці гэты від дзейнасці атрымаў найбольшае развіццё, пасля таго як 11 лістапада 2005 з’явілася ідэя стварэння грамадскага савета па аграэкатурызме. З таго часу прынята рашэнне аб выдачы гаспадарам сельскіх сядзібаў льготнага пяціпрацэнтнага крэдыту (у выпадку абгрунтавання неабходнасці рэканструкцыі сядзібы), у кожным раёне створана рабочая група, якая садзейнічае атрыманню такога крэдыту. Апрача таго, выданы карты сядзібаў Мінскай вобласці, выпускаюцца метадычныя дапаможнікі, праводзяцца бясплатныя навучальныя семінары для гаспадароў сядзібаў.

Паводле слоў А.Брок, цяпер разглядаюцца пытанні паляпшэння дарог, што вядуць да аб’ектаў аграэкатурызму. К лету 2008 года плануецца ўстанавіць дарожныя паказальнікі да большасці сядзібаў Мінскай вобласці.

Спецыяліст зазначыла, што ўжо створаныя сядзібы карыстаюцца вялікім попытам у турыстаў: апрача ўсяго іншага такі адпачынак прывабны і адносна невысокім коштам. Так, калі гаворка ідзе толькі аб прадастаўленні пакоя на чатыры‑шэсць чалавек, кожны з іх можа заплаціць у суткі прыблізна 3 долары. Калі госці жадаюць сілкавацца стравамі, прыгатаванымі гаспадарамі, або маюць патрэбу ў інвентары, кошт павышаецца прыкладна да 10, 12 або 15 долараў у суткі.

«Аграэкатурызм развіваецца, і калі правесці аналогіі з сітуацыяй дзвюх‑, трохгадовай даўніны, то ўсплекс ёсць і вельмі значны», — зазначыла А.Брок.

БелаПАН

Сьпіс і фота сядзібаў Меншчыны, якія прапануюць паслугі аграэкатурызму

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?17

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Уручаныя прэміі «Залатой маліны»1

Учора ўвечары ў цэнтры Мінска знікла электрычнасць1

25 сакавіка ў Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі форум3

Латушка: Мельнікава тэлефанавала мне ноччу і плакала36

18‑гадовы беларускі галкіпер у Канадзе ўчыніў бойку з візаві суперніка3

У Латвіі наракаюць, што Мінск захапіў іх радыёчастату — цяпер там круцяць прапаганду24

Суд пастанавіў вярнуць маці дзяцей, якія былі вывезеныя бацькам у Луганск

У Мінскім заапарку прачнулася пара мядзведзяў і вядуць актыўнае жыццё

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?17

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць