Нямецкая мадэль распранулася ў цэнтры Берліна ў падтрымку бундэстым
Да чэмпіянату свету па футболе, які стартуе 12 чэрвеня ў Бразіліі, рыхтуюцца не толькі зборныя, але і заўзятары па ўсім свеце. Так, нямецкая топ-мадэль Мікаэла Шафер вырашыла выкарыстаць выпадак у сваіх мэтах.
Папулярная нямецкая фотамадэль напярэдадні чэмпіянату свету правяла своеасаблівую топлес-акцыю. На яе думку, такая фотасесія павінна падняць баявы дух нямецкіх футбалістаў.
У якасці антуражу для фатаздымак Мікаэла Шафер абрала Брандэнбургскія вароты. На фоне архітэктурнага помніка ў цэнтры Берліна сэксапільная мадэль пазіравала ў спадніцы, з мячом і нямецкім сцягам.
Мікаэла з'яўляецца адной з самых папулярных эратычных мадэляў у Германіі. Яе «фішка» — фотасесіі на вуліцы. Пазіраванне голай — асноўная праца і хобі, а ў канцы тыдня яна падзарабляе ды-джэем.
Каментары