Нерухомасць

Цэны на кватэры ў Мінску зноў паставілі рэкорд

Хоць у верасні попыт на кватэры ў Мінску запаволіўся, у кастрычніку ён зноў вырас. Цэны паставілі чарговы рэкорд — гэта максімум за 10 гадоў.

Кастрычнік традыцыйна лічыцца месяцам з высокім попытам на кватэры. Па папярэдніх даных аналітыкі Realt за апошні месяц колькасць заключаных здзелак павялічылася на 5% і склала крыху больш за 1,7 тысячы.

У той жа час колькасць выстаўленых на продаж кватэр у базе Realt у кастрычніку працягнула змяншацца — мінус яшчэ 1,5%.

Часцей за ўсё традыцыйна куплялі аднапакаёўкі (44% ад здзелак). Самыя запатрабаваныя раёны Мінска — Кастрычніцкі і Фрунзенскі. Часцей выбіралі тыпавыя панэльныя і каркасныя дамы.

Сярэдні кошт прададзеных у Мінску кватэр за кастрычнік 2024-га вырас на 1% і склаў $1597 за квадратны метр — гэта максімальнае значэнне за апошнія 10 гадоў.

Цэны выраслі на ўсе тыпы кватэр, больш за ўсё на 4-пакаёвыя — адразу плюс 6,4%, а сярэдні кошт метра 1-пакаёвых кватэр перавысіў адзнаку ў 1700 даляраў упершыню з 2014 года.

Сярэднія цэны наступныя. За аднапакаёвую кватэру аддавалі 62 600 даляраў, за двухпакаёвую — 69 тысяч. За тры пакоі — 87 тысяч, за чатыры — 100 тысяч даляраў.

Самая дарагая кватэра, набытая ў кастрычніку 2024 года, абышлася пакупніку ў 900 тысяч даляраў. Яе плошча — 153 «квадраты».

Цікава, як змяняецца цана ў суседніх еўрапейскіх сталіцах. Паводле аналітыкі Realt, у Вільні цана за год на кватэры вырасла на 2,5%, а ў Варшаве — на 16,3%.

Каментары

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць