Спорт99

Пяць каманд чэмпіянату, на якія варта звярнуць увагу

Каго абавязкова трэба разгледзець на чэмпіянаце свету.

1. Бельгія

Гулец «Чэлсі» Эдэн Азар — зорка №1 Бельгіі

Мабыць, заўзятары са стажам добра памятаюць гульню чэмпіянату свету па футболе 1986 года. Тады ў мексіканскім Леоне ў 1/8 фіналу Бельгія ў звышдраматычнай гульні перамагла СССР — 4:3. За тую савецкую каманду гуляў наш Сяргей Алейнікаў. Тады Бельгія ў выніку спынілася на чацвёртым радку.

Кажуць, што сённяшняе пакаленне маладых бельгійцаў — самае таленавітае ў гісторыі каманды. Паглядзіце склад бельгійцаў — адны зоркі найлепшых чэмпіянатаў.

Канечне, камандзе бракуе досведу, але нават галоўны трэнер нашай зборнай Георгій Кандрацьеў сказаў, што не здзівіцца, калі бельгійцы выйдуць у фінал.

Глядзі таксама: Футбол і фавэлы: сёння стартуе Чэмпіянат свету па футболе

2. Боснія

Эдзін Джэка - галоўная надзея зборнай Босніі

Некалькі разоў гэтая невялікая балканская каманда была за некалькі крокаў да выхада на топ-спаборніцтвы, але ў апошні момант ім дарогу пераходзілі падступныя партугальцы. Летась, нарэшце, прарвала: Боснія па праву паехала ў Бразілію.

На чэмпіянат не прабіліся ні палякі, ні ўкраінцы, ні чэхі, ні славакі.

Можа, у такіх варунках нехта з беларусаў і пачне сімпатызаваць крэпкай камандзе Сафета Сушыча. Плюс да ўсяго — яшчэ зусім нядаўна краіна ляжала ў руінах пасля вайны.

3. Кот-д’Івуар

Дзідзье Драгба — №1 у Кот-д'Івуары

Ад афрыканскага футбола заўсёды чакаеш нейкага прарыву. Здаецца, што вось-вось афрыканцы пачнуць на роўных гуляць з еўрапейцамі і лацінаамерыканцамі. Чатыры гады таму толькі цуд не дазволіў ганцам прайсці ў паўфінал мундыялю.

Сёлета чаканні ад афрыканцаў такія ж завышаныя. Здаецца, зборная Кот-д’Івуара вядучая, хай і з пастарэлым, але ўсё такім жа непараўнальным Дзідзье Драгба, найбольш здольная рашаць сур’ёзныя турнірныя задачы.

4. Чылі

Паўабаронца «Ювентуса» і зборнай Чылі Артура Відаль

Вы заб’яце нам — сколькі зможаце, мы заб’ём вам — колькі захочам. Выглядае, што бразільцы пачынаюць забываць гэтую імі ж і створаную ісціну. Затое такі лозунг на ўзбраенне ўзяла зборная Чылі.

Іхні трэнер Хорхе Сампаолі скалаціў самую бесшабашную каманду свету на сённяшні дзень. Галоў у матчах чылійцаў павінна быць шмат.

5. Японія

Сіндзі Кагава пагуляў у «Барусіі», цяпер гуляе ў МанЮнайтэд.

Сіндзі Кагаву і Кейсуке Хонду ведаюць усе футбольныя заўзятары. Гэтыя «самураі» (так называюць японскую зборную) прабіліся ў моцныя клубы — «Манчэстэр Юнайтэд» і «Мілан».

Хай і не заўсёды гуляюць за свае каманды. Японцы вытрыманыя, дысцыплінаваныя, атлетычныя. Падаецца, яны здольныя на многае.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў10

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Маці прапагандыста Ігара Тура Лукашэнка даў медаль Францыска Скарыны7

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot9

У мінскае метро не пусцілі мужчыну з рулонам лінолеуму. Ці законна гэта?4

У Беларусі распрацавалі рэцэпт марозіва са смакам піва

Залужны: Не варта лічыць, што Расія ўжо прайграла вайну7

«Найгоршы ва ўсёй Беларусі». Жыхары Слоніма раскрытыкавалі адказ райвыканкама пра чыгуначны пераезд1

Прапагандыстка Сіманьян заклікала расіян супакоіцца наконт дэфіцыту бензіну і нагадала, што ёсць яшчэ прадуктовыя карткі13

У Светлагорскім раёне малое дзіця з’ела бабуліну таблетку і памерла8

Каранік заклікаў ездзіць на метро і паказаў прыклад13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў10

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць