Свет88

Свабодны тэатр распачаў кампанію супраць фрэкінгу і АЭС

Беларускі свабодны тэатар распачаў сёньня на лёнданскім Мосьце Тысячагодзьдзя кампанію «Чырвоны Лес».

Аўтары і ўдзельнікі спэктаклю «Чырвоны Лес», фрыран-бегуны з арганізацыі Parkcourt Generations і іх прыхільнікі разгарнулі на мосьце праз Тэмзу 350-мэтровае чырвонае палатнішча.

«Наша паветра і водныя рэсурсы цярпяць ад экстрэмальных, небясьпечных і брудных формаў вытворчасьці энэргіі. Гэта разьлічаныя на кароткі тэрмін палітычныя і эканамічныя спосабы вырашэньня энэргетычнага крызісу.

У Вялікабрытаніі вялікую небясьпеку для водных рэсурсаў нясе так званы фрэкінг або гідраразрыў пласта, які ўжываецца для інтэнсыфікацыі працы нафтавых і газавых сьвідравін.

У Беларусі Расея фінансуе пабудову новай АЭС каля Астраўца на мяжы з Эўразьвязам — без увагі на міжнародныя патрабаваньні бясьпекі. Станцыя ставіць пад пагрозу будучыню чыстага паветра на ўсім кантынэнце — ствараецца новы Чарнобыль», — заяўляюць ініцыятары кампаніі.

Актывісты новай кампаніі заклікаюць далучыцца да іх у імя больш справядлівага міру з чыстай энэргетыкай. Людзі, якім пагражае небясьпечная энэргетычная палітыка, аб’ядноўваюцца пад адмысловым сымбалем: чырвонае кола вакол вока — знак змаганьня за будучыню.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць