Грамадства

Менскі абласны суд адмяніў пастанову Нясвіжскага суда ў дачыненні Наталлі Бордак

Менскі абласны суд 24 чэрвеня адмяніў пастанову Нясвіжскага раённага суда ў дачыненні да актывісткі аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Наталлі Бордак.

Справа накіраваная на новы разгляд, бо міліцыянты няправільна кваліфікавалі дзеянні актывісткі. Апроч таго, у справе выяўленыя працэсуальныя парушэнні, распавёў прысутны на працэсе в.а. каардынатар менскай абласной арганізацыі аргкамітэту БХД Павал Пракаповіч.

Падчас суду адвакату атрымалася даказаць, што Наталля Бордак не праводзіла пікет, нікога не арганізоўвала і нікому не перашкаджала, а папросту выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю.

Пра новую дату разгляду актывістцы паведамяць пазней, распавяла Наталля Бордак.

Нагадаем, Нясвіжскі суд 19 мая аштрафаваў НаталлюБордакна 20 базавых велічынь (3 млн рублёў) за плакат «Не пуцінскай вайне з Украінай!». Актывістка БХД была затрыманая 9 траўня і ўсе выходныя да панядзелка 12 траўня правяла ў міліцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі59

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка запэўнівае, што на беларускі рубель сусветная сітуацыя не ўплывае4

У Мастоўскім раёне ў аднаго гаспадара пчолы не перажылі зіму, то ён пайшоў красці чужых

Адна з афрыканскіх краін ірвецца дапамагчы Ізраілю ў Іране14

«Сітуацыя можа быць горшай, чым пандэмія каранавіруса». Прэзідэнт Фінляндыі папярэдзіў пра рызыку глабальнага крызісу16

У Грэнландыю і на Фарэры цяпер будзе трапіць прасцей

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк5

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры3

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі59

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць