Новае падраздзяленне «Шахцёрск» стварылі на Данбасе, паведамляе УНН са спасылкай на заяву камандзіра батальёна Рамана Анішчанкі.
«Гэта не новы батальён у пэўным сэнсе, ён у сабе аб'яднаў усіх ахвотных Данецкай і Луганскай абласцей, якія ўжо даўно вядуць барацьбу супраць расійскай пагрозы. Гэта байцы, якія з першых дзён вядуць на тэрыторыі сваіх абласцей барацьбу супраць тэрарыстаў, проста зараз гэта легалізавана», — сказаў ён.
Анішчанка ў эфіры асудзіў апалчэнцаў, якія, па яго перакананні, «хочуць казачнага жыцця ад Расіі».
На дадзены момант ва Украіне дзейнічаюць 30 спецпадраздзяленняў МУС.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары