Грамадства

Аварыя на шахце ў Данецку забрала дзясяткі жыцьцяў

69 чалавек загінулі. Лёс 31 шахцёра пакуль невядомы. У Данецкай вобласьці — трохдзённая жалоба.

У Данецкай вобласьці 19, 20 і 21 лістапада абвешчаныя днямі жалобы па загінулых гарняках у выніку аварыі на шахце імя Засядзькі

.

Міністэрства надзвычайных сытуацый Украіны пацьвердзіла гібель 69 чалавек пасьля выбуху сумесі мэтану й паветра. Невядомым застаецца лёс 31 шахцёра.

Выбух здарыўся больш як на кілямэтровай глыбіні. Дзеяньням ратавальнікаў перашкаджае пажар. Усяго на момант выбуху ў шахце было больш за 450 чалавек.

Шахта імя Засядзькі эксплюатуецца з 1958 году і лічыцца небясьпечнай з‑за выкідаў вугалю й мэтану. Працы ў шахце вядуцца на глыбіні 1304 мэтры. Прычыны аварыі пакуль высьветліць не ўдалося.

Сёлета на ўкраінскіх капальнях загінулі 80 чалавек, а летась — 170 шахцёраў, у тым ліку 13 на гэтай самай шахце.

Украінскія шахты лічацца аднымі з найнебясьпечнейшых у сьвеце.

Паводле BBC-Ukrainian

Фота — «Наш Донецк».

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць