Грамадства3030

Малады Фронт запрашае моладзь ў спартова-патрыятычны лагер «Адвага-2014»

Зарэгістраваная ў Чэхія беларуская патрыятычная суполка Малады Фронт сумесна з украінскім Моладзевым нацыяналістычным кангрэсам запрашае моладзь ў спартова-патрыятычны лагер «Адвага-2014».

Больш за дзесяць гадоў Моладзевы нацыяналістычны кангрэс арганізуе выхаваўчыя лагеры для моладзі, актуальныя з патрэбамі часу. Упершыню да правядзення лагера далучыўся Малады Фронт. 

Адвага — гэта спосаб змяніць сябе і перамагчы свае слабасці, выхаваць сваю волю, характар і навучыцца перамагаць. Дзе? Блізу Палтавы. Калі? З 20 па 30 ліпеня 2014 года. Як? Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету ўдзельніка і выканаць умовы ўдзелу. Таму «Адвага-2014» — гэта:

— элементы ваеннай падрыхтоўкі (дзеянні пры нападзе, абарона месцы і г.д.);

— фізічная загартоўка і спартовыя спаборніцтвы (рэгбі, бокс, страйкбол);

— сустрэчы з вядучымі спецыялістамі, гісторыкамі, грамадскімі актывістамі, журналістамі);

— практычнае прымяненне ведаў, атрыманых на лекцыях (палявая гульня, рейндж-кідок, турыстычнае спаборніцтвы з паласой перашкод, страйкбол);

— вечары ля вогнішча (прагляд фільмаў, спевы з ўкраінскімі музыкамі, забаўкі);

— дысцыпліна (ранішнія зарадкi, чаргаванне ў лагеры, выразны распарадак дня).

Прымаюцца юнакі ад 16 да 26 гадоў. Арганізацыйны ўнёсак — 100 грн. Важнай асаблівасцю «Адвагi» яўляецца строгая дысцыпліна, якую павінен выконваць кожны ўдзельнік лагеры. Алкаголь і курэнне тут строга забаронена.

Запоўнiць анкету можна тут

Каардынацыяй у Беларусi займаецца Малады Фронт. Пытаннi дасылаць на [email protected]

Каментары30

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў4

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»24

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць