Грамадства99

ТБМ звярнулася ў Палату прадстаўнікоў з прапановай вярнуць беларускую мову ў заканадаўства

Сакратарыят грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) звярнуўся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з прапановай вярнуць беларускую мову ў заканадаўства.

«Зараз амаль усе законы ў нашай краіне прымаюцца толькі на рускай мове, не існуе афіцыйнага перакладу іх на дзяржаўную беларускую мову, што з'яўляецца парушэннем дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў звароце.

У сувязі з гэтым і з улікам артыкулаў 1, 2 і 5 закона «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» ТБМ прапаноўвае з 1 верасня 2014 года ўсе законы і іншыя нарматыўныя прававыя акты Нацыянальнага сходу адразу прымаць на дзвюх дзяржаўных мовах. ТБМ таксама прапаноўвае зрабіць афіцыйны пераклад дзейных законаў, якія былі прынятыя толькі на рускай мове, на дзяржаўную беларускую мову, апублікаваўшы іх у прадугледжаным законам парадку.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў у размове з БелаПАН зазначыў, што аб'яднанне і раней кантактавала з дэпутатамі наконт вяртання беларускай мовы ў заканадаўства. «Нам абяцалі прыняць адпаведныя папраўкі ў закон аб мовах, але пакуль гэта не зроблена», — сказаў ён.

Разам з тым Трусаў зазначыў, што ў ТБМ ёсць прыклады станоўчага супрацоўніцтва з парламентам. У прыватнасці, былі прынятыя папраўкі ў закон аб зваротах грамадзян, у адпаведнасці з якімі на зварот на беларускай мове адказ павінен прыходзіць таксама на ёй.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

У беларускіх школах змянілі праграму па фізкультуры12

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка10

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць