Грамадства66

Калі дзіця прагульвае ўрокі, бацькам могуць даць штраф да 450 рублёў

Як так?

Фота: LookByMedia

Калі дзіця прагульвае школу, ці могуць пакараць бацькоў?

Участковы інспектар Кастрычніцкага РУУС Гродна Яўген Тарасаў кажа, што так.

«У адпаведнасці з артыкулам 32 Канстытуцыі і артыкулам 75 Кодэкса аб шлюбе і сям'і, клопат пра атрыманне дзіцем адукацыі, яго развіццё і навучанне — права і абавязак бацькоў», — адзначае ён.

«Згодна з дзеючым заканадаўствам, калі дзіця без уважлівай прычыны прапускае заняткі ў навучальнай установе або сістэматычна парушае правілы ўнутранага распарадку школы, яго бацькоў могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 10.3 КаАП. За неналежнае выкананне абавязкаў, прадугледжаных законам, бацькам або законным прадстаўнікам вучня пагражае штраф да 10 базавых велічынь», — дадае ўчастковы інспектар.

10 базавых цяпер — гэта 450 рублёў.

Тарасаў таксама кажа, што калі дзіця наогул не ходзіць у школу, сям'ю могуць паставіць на ўлік.

Каментары6

  • Барадзед
    06.09.2026
    Ребенку будет лучше у родственников в Белостоке.
  • Фіранкі
    06.09.2026
    Дзіўная сістэма пакарання. Забралі 450 рублёў штрафам і дзіцё будзе бульбу без мяса есці. Далёка няўсе атрымліваюць сярэдні заробак па краіне.
  • Ёсік
    06.09.2026
    А ўчастковы ведае, якія зараз урокі, ванітуе дзетак, асабліва гісторыя - адна расейская хлусьня і генацыд шведаўскі. Сам бы зьбег.

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе13

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

Проста зняць лазню ў аграсядзібе больш не выйдзе. Для ўладальнікаў і гасцей запрацавалі новыя правілы6

Пасля выкрыцця спробы палітычнага забойства Данія абмяжоўвае выдачу віз расіянам і выкідае з краіны расійскага аташэ

«Табе яшчэ прыйдзецца выбачыцца». Ціханоўскі адказаў Севярынцу125

Міністр абароны Германіі заклікаў еўрапейцаў ехаць да Пуціна ў Маскву9

УСУ вызвалілі 14 вёсак на Харкаўшчыне. Аперацыя «Мядзведжы капкан» праходзіла ў рэжыме поўнай сакрэтнасці7

Памёр мастак Юрый Несцярук1

У Івана-Франкоўскай вобласці расійская ракета прабіла дах дома, але не выбухнула ФОТА

Пад антарктычнымі льдамі знайшлі сляды гор, якія дапамаглі эвалюцыі

У Жлобінскім раёне машына наляцела на каня. Кіроўцу давялося з салона выразаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе13

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць