Грамадства11

Дзе ў Мінску купіць або прадаць старую мэблю

Спецыяльна для людзей, якія лічаць, што Ikea не для іх, мы расказваем пра месцы, дзе можна нядорага купіць шафу, напрыклад, «Пінскдрэва» 5- ці 20-гадовай даўніны. Або прадаць бабулін фатэль.

kufar.bybaraholka.onliner.bysecond.byay.by

Раздзел «Мэбля» на kufar.by налічвае больш за 6 тысяч прапаноў. Гэта толькі ў Мінску: калі не лянота ехаць за канапай ў Віцебскую вобласць, то можна і ў гэтым раздзеле што-небудзь знайсці.

На анлайнераўскай «Барахолцы» побач са «Шафы-купэ са зніжкай 20% на ўстаноўку» можна знайсці канапу 80-х гадоў за 20$ або люстэрка ў ванную, пра якое вы марылі ўсё жыццё, за 10$. Тут жа каментары, у якіх можна прад'явіць прадаўцу за кошт ці перасцерагчы іншых карыстальнікаў, маўляў, «быў у мяне такі, разваліўся за месяц». Але цікавага тут хоць часам і трапна, але рэдка.

На second.by выбар крыху больш цікавы: тут і старыя савецкія тумбачкі, ложкі, і нейкія зусім дзікія кухонныя гарнітуры (закупіцца ў новую аднапакаёўку старой мэбляй цалкам рэальна за 1 млн руб.). Але зноў жа: капацца ў прапановах з новай мэбляй тут часам ну вельмі моташна. А нам жа хочацца чаго-небудзь гэткага!

Таму наша парада: ідзіце на ay.by. Вось дзе ідэальны блышыны рынак! Антыкварныя камоды, шафы і ложкі (ад 100 да 1 000$), выгнутыя крэслы з ПНР і ГДР (ад 35 да 55$), даваеннае люстэрка за 270$ і г.д. Іншая справа, што прадаўцы на гэтым аўкцыёне выдатна ведаюць: вінтаж каштуе грошай. Вялікіх грошай.

mebelminsk.by

Фотакаталог мэблі ўключае ў сябе частку «Прыватныя аб'явы», дзе звычайныя людзі спрабуюць прадаць звычайным людзям звычайную мэблю. Двухстворкавая шафа з Уручча за 200.000 руб. (самавываз), прыстойны мяккі вугалок з вуліцы Я. Коласа за 100 у.а., жэстачайшая тумба пад тэлевізар за 30 у.е. Мара студэнта! Але, на жаль, не ўсе аб'явы мільгацяць фатаграфіямі тавару, таму трэба пастарацца і ўключыць фантазію. Зараз на сайце 7 старонак прыватных прапаноў, з якіх 80% арыентаваны на Мінск.

minsk.ekomissionka.by

Тая ж праблема: старую мэблю тут закідалі прапановамі ад іпэшнікаў тыпу «Новая мэбля пад замову». Але раздзел расцягнуўся больш чым на 500 старонак, а значыць, трэба быць вельмі пераборлівым, каб не знайсці што-небудзь вартае. Наша сэрца пакарыла рассоўная канапа і крэсла за 250 у.а. і дзве прыложкавыя тумбачкі за 250 000 руб. Але калі задумацца: навошта вам ўся гэтая старызна здалася? Зрэшты, звязацца з прадаўцамі можна праз сайт або па тэлефоне, які прысутнічае амаль у кожнай аб'яве.

АВАНТАН-СТ

Дзе: г. Мінск, вул. Ванеева, 24

Тэлефон: +375 17230 42 73

Камісійны магазін, які спецыялізуецца выключна на мэблі. Не станем сцвярджаць, што прапаноў тут больш, чым на прыведзеных вышэй рэсурсах, але, хто яго ведае, можа менавіта сюды завязуць тумбачку Людовіка XIV.

Да таго ж, калі на фотцы можна схаваць падрапаныя сабакам сценкі ложка, і выставіць тавар з паметкай «ідэальны стан», то ў краме прадавец сабе такой раскошы дазволіць не можа — тут усе недахопы на відавоку.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай15

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер адмовіцца ўвайсці ў склад трампаўскай Рады міру10

Трамп: Смешна, нібыта Нарвегія не кантралюе, каму даць Нобелеўскую прэмію17

Іспанія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў17

Ва Украіне хэйцяць Ціну Караль праз песню пра святло і цяпло. Яна запісала пакаяннае відэа5

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа24

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення1

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай15

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць