Грамадства1414

Мытнікі атрымалі права абкладаць пошлінай багаж асоб, якія едуць праз мяжу часцей за раз на тры месяцы

На сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі апублікаваныя новыя «метадычныя рэкамендацыі па вызначэнні прызначэння і кошту тавараў, што перамяшчаюцца фізічнымі асобамі».

Як і раней, на асоб, якія прыязджаюць ў Мытны саюз (МС) праз мяжу Беларусі пасля перапынку ў 3 месяцы або даўжэйшага, распаўсюджваецца дзеянне Пагаднення аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную мяжу мытнага саюза. Такія фізічныя асобы могуць завезці праз беларускую мяжу тавары для асабістага карыстання, мытны кошт якіх не перавышае 1500 еўра і агульны вага не перавышае 50 кг, уключаючы алкагольныя напоі і піва не больш за 3 літры, не больш за 200 цыгарэт або 50 цыгар (цыгарыл), або 250 грамаў тытуню (тытунёвых вырабаў). Завозіць алкагольныя напоі, піва, тытунь і тытунёвыя вырабы дазваляецца толькі фізічнымі асобамі, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

У адпаведнасці ж з новымі «метадычнымі рэкамендацыі» для асоб, якія перасякаюць мяжу МС часцей за раз на тры месяцы, на беларускай мытні будуць дзейнічаць асаблівыя правілы.

З гэтага часу мытны інспектар будзе вырашаць адносна такіх асоб, што можна лічыць таварамі для асабістага карыстання.

Цяпер пры частаце перамяшчэння, напрыклад, раз на 7 дзён бяспошлінна можна будзе прывезці ў Беларусь не больш за 5 кг прадуктаў, у тым ліку не больш за 1 літра алкаголю і не больш за тры найменні тавараў (па адзінцы кожнага).

Калі ўезд у Беларусь адбываецца паўторна на працягу сутак, то ўсе тавары і прадукты (акрамя неабходных на час руху) будуць абкладацца мытнай пошлінай.

У «метадычных рэкамендацыях» прыведзены спіс тавараў для асабістага карыстання, якія праз мяжу ў Беларусь можна завезці толькі па адной адзінцы за год.

Гэта пліта газавая або электрычная, тэлевізар, халадзільнік, унітаз, камп'ютар (ноўтбук), газонакасілка і г.д. Абмежаванні закранулі таксама ўвоз шын і дыскаў для аўтамабіля. Цяпер толькі сам уладальнік (пры наяўнасці дакументаў на аўтамабіль) адзін раз на год можа завезці адзін камплект з 4-х шын (летніх або зімовых, але адзін) і адзін камплект з 4-х дыскаў.

Варта ведаць, што камерцыйнай партыяй, паводле «метадычных рэкамендацый» можа быць прызнанае перасоўванне рознымі фізічнымі асобамі трох і больш адзінак ідэнтычных тавараў, са згаданага вышэй пераліку, у адным транспартным сродку (за выключэннем аўтобусаў больш за 12 месцаў і чыгуначных вагонаў).

Адзін з прадпрымальнікаў, які добра знаёмы з сітуацыяй на мяжы, распавёў charter97.org, што новыя правілы створаць дадатковыя цяжкасці для перасячэння беларускай мяжы, але наўрад ці змогуць паўплываць на шэры імпарт з ЕС: «Будзем ездзіць праз Расію. Там такіх жорсткіх абмежаванняў няма».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

На тры гады падоўжылі тэрмін ільготаў для электрамабіляў

Трамп думае стварыць альтэрнатыву G7 з удзелам Расіі12

«Чалавекам года» па версіі Time сталі адразу васьмёра «архітэктараў штучнага інтэлекту»2

Ці маюць права ў краме не прадаць цукеркі з алкаголем непаўналетнім?1

Жонка 89‑гадовага пенсіянера выгнала кур'ера махляроў, але мужчына ўсё адно знайшоў спосаб перадаць ім свае ашчаджэнні

Парык, грым і рыбацкая лодка: як нобелеўская лаўрэатка таемна збегла з Венесуэлы ў Осла10

У спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі ўсю італьянскую нацыянальную кухню. Гэта першы такі выпадак у гісторыі4

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку43

Урад Літвы не атрымліваў паведамлення пра намер Ціханоўскай пакінуць Вільню3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць