Грамадства77

Пракурор просіць для Бандарэнкі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Дзяржабвінаваўца Аляксандр Бароўскі папрасіў суд прыгаварыць абвінавачанага ў хуліганстве праваабаронцу Андрэя Бандарэнку да шасці гадоў пазбаўлення волі, а са скарачэннем тэрміну пакарання на адзін год у адпаведнасці з амністыяй — да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Падчас сённяшніх спрэчак дзяржабвінаваўца нагадаў, што Бандарэнку інкрымінуюць тры эпізоды ўчынення злачынстваў. 

Першы — інцыдэнт 5 лютага з Артурам Яворскім каля кафэ «Старадаўняя легенда» на вуліцы Чкалава ў Мінску, дзе, паводле версіі следства, Бандарэнка нанёс пацярпеламу як мінімум адзін удар у твар, прычыніўшы лёгкія цялесныя пашкоджанні, што не пацягнула кароткачасовага расстройства здароўя. 

Другі — сварка 27 сакавіка ў пад'ездзе дома па вуліцы Чкалава, дзе жыве Бандарэнка. Размова ідзе пра канфлікт з суседкай Таццянай Радзівон. Зноў жа следства сцвярджае, што Бандарэнка ўдарыў Радзівон звязкай ключоў, выкарыстоўваючы яе ў якасці прылады злачынства. Бандарэнка гэта адмаўляе.

Трэці — падзеі 27 сакавіка ў Кастрычніцкім РУУС Мінска, дзе Бандарэнка нагой спачатку выбіў тэлефон з рук Радзівон, якая фатаграфавала яго, а затым таксама нагой ударыў у твар маці Радзівон Наталлю Травульку. Цялесныя пашкоджанні таксама кваліфікаваныя як лёгкія, што не пацягнулі кароткачасовага расстройства здароўя. 

Дзяржабвінаваўца нагадаў, што ва ўсіх выпадках Бандарэнка быў у стане алкагольнага ап'янення, і заявіў, што ён дзейнічаў з хуліганскіх меркаванняў.

Па першым эпізодзе дзяржабвінаваўца Бароўскі зрабіў асаблівы акцэнт на паказанні сведкі, да якога следствам былі прымененыя меры абароны. Ён упэўнены, што «Аліса Дурманава» дакладна бачыла канфлікт. Пры гэтым сам Банадрэнка і яго абарона ўпэўненыя, што сведка, якога ў зале суда ніхто не бачыў і які блытаўся ў паказаннях, — падстаўны, а сам пацярпелы — правакатар. Па гэтым эпізодзе Бандарэнка віну не прызнаў. 

Гаворачы пра эпізоды 27 сакавіка, дзяржабвінаваўца нагадаў, што нанясенне ўдараў Радзівон і Травульцы абвінавачваны не аспрэчваў, адмаўляў толькі прымяненне ключоў і наяўнасць хуліганскіх намераў. Дзяржабвінаваўца ўпэўнены, што Бандарэнка першым нанёс удар Радзівон, бо яна крычала ад болі, і не верыць Бандарэнку, які заявіў, што спрабаваў адштурхнуць жанчыну, якая трымала яго зубамі за палец. 

Упэўнены пракурор і ў тым, што ўдар Радзівон быў нанесены звязкай ключоў.

У гэтай сувязі Бароўскі нагадаў паказанні сведкі Андрэя Алейнікава, які не бачыў, хто адчыніў дзверы кватэры Бандарэнкі: калі ён падняўся на паверх, яны ўжо былі адчыненыя. З гэтага дзяржабвінаваўца зрабіў выснову, што Бандарэнка адчыніў сваімі ключамі дзверы і яны падчас канфлікту знаходзіліся ў яго руках. 

Што да падзей у Кастрычніцкім РУУС, то пракурор лічыць нармальнымі паводзіны Радзівон, якая фатаграфавала Бандарэнку з заплюшчанымі вачыма ў сітуацыі, калі, згодна з відэазапісам, канфлікт ужо быў вычарпаны і ўсе супакоіліся. А вось паводзіны Бандарэнкі, які ўдарыў нагой па руках Радзівон і выбіў тэлефон, дзяржабвінаваўца расцэньвае як злачынныя. Тое ж самае тычыцца і ўдару Бандарэнкі нагой па твары Травулькі, якая нахілілася падняць тэлефон. Гэтая жанчына наогул, як адзначыў дзяржабвінаваўца, аказалася выпадковай ахвярай канфлікту. Бароўскі нагадаў, што Бандарэнка папрасіў даравання ў пацярпелых. 

Пракурор таксама паведаміў, што крымінальная справа аб хуліганстве па эпізодзе з Артурам Яворскім 5 лютага была распачатая 25 сакавіка.

Таму ён звярнуў увагу на паводзіны абвінавачанага, які, ведаючы, што з'яўляецца падазроным, учыняе яшчэ два хуліганствы. Акрамя таго, пракурор абураны тым, што аб'ектамі злачынства сталі жанчыны, а абвінавачаны быў у стане алкагольнага ап'янення. 

Пракурор прызнаў станоўчыя характарыстыкі Бандарэнкі, яго задаткі лідара. «Але здарэнне паказала, на што здольны Бандарэнка ў стане алкагольнага ап'янення», — канстатаваў дзяржабвінаваўца.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся32

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Гэта фэйк, што мы саджаем у два разы болей палітвязняў, чым выпускаем19

«Я не магу перадаць, наколькі ўсе тут любяць дзяцей». Беларуска расказала, як нараджала ў Аргенціне1

Анджэй Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу9

«Пакой маньяка»: Анатоль Васэрман паказаў свой кабінет з калекцыяй эратычных календароў і порна36

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка23

Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта1

Памочнік прэзідэнта Расіі Патрушаў: Варшава знікне за два-тры дні24

«За тры тыдні зарабіла чатыры звычайныя заробкі». Беларуска з'ездзіла ў Расію папрацаваць няняй8

Білецкі пацвердзіў украінскі наступ пад Ліманам і расказаў некалькі дэталяў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся32

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць