Грамадства11

Жыхарам шэрагу вёсак Светлагорскага раёна загадалі знішчыць пагалоўе свіней на прыватных падворках

Жыхары шэрагу вёсак Светлагорскага раёна, у прыватнасці Яланы і Хутар, атрымалі прадпісанне да 21 жніўня знішчыць пагалоўе свіней на прыватных падворках. 

Як паведаміла адна з жыхарак вёскі Яланы, па дамах хадзілі прадстаўнікі ветэрынарнай службы з міліцыяй і раздавалі людзям прадпісанні, цікавіліся наяўнасцю ў іх свіней. «Праўды нам ніхто не кажа — ёсць афрыканская чума ці няма яе. Толькі загадваюць — знішчыце свіней, пагражаюць штрафамі. Яны так абараняюць падсобную гаспадарку «Беларуснафта», размешчаную непадалёк. Але падсобная гаспадарка сваім работнікам свініну прадае па 44 тысячы за кілаграм, але гэта толькі для сваіх рабочых, а нам трэба за 70 тысяч купляць у магазіне! Хай бы нам прадавалі свініну па 44 тысячы, а так толькі загадваюць забіць свіней, а як жыць?» — пытаецца мясцовая жыхарка. 

Галоўны ветэрынарны ўрач Светлагорскага раёна Сяргей Гаравы нагадаў аб пастанове № 758 Савета міністраў ад 28 жніўня 2013 года, згодна з якой забараняецца ўтрыманне свіней на прыватных падворках у пяцікіламетровай, буфернай, зоне свінакомплексаў. Паводле слоў ветурача, Яланы і Хутар трапілі ў такую зону, бо побач з вёскамі размяшчаецца падсобная сельская гаспадарка Светлагорскага аграпрамысловага ўпраўлення «Беларуснафта». 

Пры гэтым ветурач сцвярджае, што ачагу АЧС у раёне няма. «Калі б быў ачаг — у радыусе дваццаці кіламетраў было б ліквідаванне пагалоўя. Канкрэтна афрыканскай чумы ў раёне няма, але калі будуць свіней трымаць — будзе. Мы і так падышлі лаяльна, далі тэрмін да 21-га. Бабулі адзінокія, напрыклад, чакаюць дзяцей, каб знішчыць пагалоўе. Ёсць такія людзі, якія просяць, а ёсць нахабныя — якія з сякерамі і віламі кідаюцца, ашукваюць, што няма свіней», — адзначыў Гаравы. Да тых, хто ашуквае ветэрынарную службу аб адсутнасці свіней, паводле слоў ветурача, будуць прымяняцца меры «аж да сілавых». 

«Таму што гэта ідзе насуперак з інтарэсамі дзяржавы. У нас са свінінай натуга, Расію трэба забяспечваць і гэтак далей згодна з дагаворамі ў межах ЕўрАзЭС і СНД, мы павінны гэта рабіць — забяспечваць прадуктамі харчавання Расійскую Федэрацыю, адпраўляць прадукцыю на экспарт. Нам трэба зарабляць валюту», — растлумачыў Гаравы. 

Ён выказаў меркаванне, што ў гэтым выпадку трэба зыходзіць не толькі з інтарэсаў грамадзян, а з інтарэсаў дзяржавы. «Найперш яна нас корміць, а не адзін вясковец са сваёй свіннёй, якую ён заб`е і пакладзе ў халадзільнік дачцэ ці сыну. У нас побач комплексы на 24 тысячы галоў, напрыклад «Золак-Агра», там мясцовыя таксама прадпісанне ў штыкі ўспрымаюць». 

Год таму ў ліпені—жніўні жыхары шэрагу вёсак Светлагорскага раёна, якія трапілі ў буферную зону, ужо знішчалі пагалоўе свіней на прыватных падворках. Тады былі знішчаны прыкладна 800 свіней. 

Летам 2014 года скаргі вяскоўцаў на прадпісанні ліквідаваць пагалоўе свіней паступалі з вёсак Веткаўскага, Чачэрскага, Жлобінскага і Светлагорскага раёнаў. Разам з тым ветэрынарныя службы гэтых раёнаў сцвярджаюць, што дыягназ АЧС у загінулых жывёл не пацвярджаецца, а прадпісанні знішчыць пагалоўе — гэта меры прафілактычнага характару.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі

Усе навіны →
Усе навіны

Букмекеры назвалі двух галоўных фаварытаў на Нобеля па літаратуры2

У Мінску вызначылі, у якім раёне сталіцы найлепшыя камунальнікі1

У гомельскую бальніцу на хуткай прывезлі пацыента, але ён там адразу «вылечыўся»

Кавалеўскі адказаў на крык душы Жыгара35

Былы кіраўнік МЗС Літвы раскрытыкаваў паніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай23

«Ён не збег, а пабег да мяне ў радзільню». Смяротнае ДТЗ на вуліцы Леніна ў Мінску2

Топавы беларускі валейбаліст уладкаваўся настаўнікам фізкультуры ў Польшчы2

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву5

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць