Грамадства1010

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук узначаліць былая дэпутатка

Шматгадовы дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ 70‑гадовы Аляксандр Лакотка пайшоў на пенсію, а замест яго ўстанову ўзначаліць былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў.

Вольга Папко

З сайта Цэнтра прозвішча Аляксандра Лакоткі ў якасці дырэктара ўжо знялі, але замест яго нікога пакуль не паставілі. Выконвае ж абавязкі нядаўна прызначаная першай намесніцай дырэктара па навуковай рабоце Вольга Папко, якая пасля праходжання ўсіх працэдур будзе прызначаная і дырэктаркай. Прынамсі, Навуковая рада ўстановы на гэта фармальную згоду ўжо дала. 

49‑гадовая Вольга Папко вядомая тым, што ў 2012‑2016 гадах працавала дырэктаркай Мірскага замка, а ў 2016 годзе была прызначаная дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў. У 2019 годзе яе паўнамоцтвы працягнутыя не былі. 

Паходзіць яна з Брэста, дзе таксама атрымала вышэйшую адукацыю і доўгі час працавала на кафедры філасофіі і культуралогіі мясцовага тэхнічнага ўніверсітэта. Таксама вучылася ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі і ў каледжы Ост-Вест пры Рурскім універсітэце ў нямецкім Бохуме. Валодае некалькімі замежнымі мовамі. 

У маі 2025 года Папко абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Мастацкія калекцыі князёў Вітгенштэйнаў у кантэксце еўрапейскага мастацтва XIX стагоддзя». Тым самым яна набыла навуковую ступень доктара мастацтвазнаўства.

У структуру Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі уваходзяць тры інстытуты-філіялы — Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. 

Каментары10

  • Барадзед
    08.10.2025
    Ничего себе, профессор Попко уже доктор искусствоведения, директор сразу трёх институтов академии наук. Она много лет изучала князей Витгенштейнов. Вряд ли депутатство можно считать ее главным достижением.
  • даведка
    09.10.2025
    Глядишь, она так скоро станет вообще заместителем председателя Караника.
  • Все пора проснуться, адраджэння ня будзе
    09.10.2025
    Что там исследовать бездельникам. Мова по факту умерла, никто на ней не говорит. Только остатки гуманитариев типа Вечерки старшего и младшего. Белорусы не только не нация, но уже и не народ. Умерла мова, умер и народ. А тунеядцев с мовай при новой власти надо бы уволить. Пусть изучают за свой счёт в свободное время.

Цяпер чытаюць

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам1

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША павінны валодаць Грэнландыяй, каб не дапусціць яе захопу Расіяй і Кітаем8

Экс-палітвязня Ігара Карнея запрашаюць у Беларусь, каб вярнуць адзін рубель3

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам1

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць