Грамадства33

1,2 тысячы мінчан выказаліся супраць забудовы квартала ў межах вуліц Калініна, Коласа, Бялінскага, Чорнага

Прыкладна 1,2 тысячы мінчан выказаліся супраць вынесенага на грамадскае абмеркаванне праекта дэталёвай планіроўкі ў межах вуліц Калініна, Коласа, Бялінскага, Кнорына, Чорнага, Талбухіна, паведаміў член аргкамітэта па стварэнні грамадзянскай ініцыятывы «Еўраперспектыва» Дзяніс Кобрусеў. 

У адміністрацыю Першамайскага раёна перададзена каля 700 подпісаў жыхароў квартала, пастаўленых пад калектыўным зваротам супраць праекта. Акрамя таго, паступіла яшчэ прыблізна 500 індывідуальных зваротаў грамадзян, нязгодных з праектам, а ў холе адміністрацыі ў спецыяльных журналах зроблены запісы супраць забудовы. 

«Грамадзяне выступаюць супраць рэканструкцыі дамоў з адсяленнем і надбудовай мансардаў, супраць будаўніцтва трох паркінгаў, супраць будаўніцтва 10-павярховага дома на тэрыторыі двара па завулку Калініна, 2, супраць пашырэння дарог па вуліцы Кузьмы Чорнага і завулку Калініна, бо гэта пацягне знішчэнне дрэў, а праезная частка будзе праходзіць пад вокнамі жыхароў. Акрамя гэтага ў праекце адсутнічаюць аб'екты сацыяльнай інфраструктуры і не прадугледжана добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый», — паведаміў Кобрусеў. 

Паводле яго слоў, 15 жніўня прайшло пасяджэнне камісіі па правядзенні грамадскага абмеркавання, на якім было вырашана больш дэталёва прапрацаваць асноўныя заўвагі грамадзян. 

Як паведамлялася раней, кіраўніцтва адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы сумесна са спецыялістамі КУП «Мінскпраект» 30 ліпеня ў Мінску прадставіла грамадскасці праект дэталёвага плана забудовы ў межах згаданых вуліц. На абмеркаванне сабралася прыблізна 250 мясцовых жыхароў. З праектам дэталёвага плана іх пазнаёміла галоўны архітэктар праекта Аліна Кучынская. Яна расказала, што параметры вуліц Коласа, Бялінскага, Калініна застануцца ранейшымі, а праезную частку вуліцы Кузьмы Чорнага плануецца пашырыць з 11 да 14 метраў, пашырэе завулак Калініна, не закрануўшы існых збудаванняў. 

Значную тэрыторыю ў межах гэтых вуліц, як адзначыла галоўны архітэктар праекта, займае вайсковая частка. Па ўзгадненні бакоў «тэрыторыя вайсковай часткі будзе часткова забраная». Так, ваенныя часткова ўступяць гораду тэрыторыю аўтапарка, а таксама будынкі дзвюх казарм. На вызваленым месцы з'явіцца жылая вышынная забудова, будынкі ж казарм пераабсталююць пад аб'екты агульнага прызначэння. 

Праект прадугледжвае, што колькасць гараджан, якія пражываюць у межах гэтых вуліц, павялічыцца ўдвая — з 4,1 да 8 тыс. чалавек. 

Мясцовыя жыхары, якія сабраліся на грамадскае абмеркаванне, выказалі нязгоду з праектам забудовы.

Каментары3

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца1

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына арандавала на дзень народзінаў замак пад Мінскам — і ўзарвала тыкток9

У Харкаве пасля маштабнага прылёту адбыўся моцны пажар2

У некаторых краінах ЕС у напоях Coca-Cola знойдзена рэчыва хларат2

Замест «карнавальнага шэсця» Ціханоўскай Пазняк і Усаў правялі ў цэнтры Варшавы сваю масавую акцыю ФОТАФАКТ63

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі3

Старшыня «Грамады» Вільскі знайшоў вінаватых у публікацыі фэйкавай заявы пра Ціханоўскую. І падумвае звяртацца ў паліцыю12

Новы прэпарат можа вярнуць зрок і спыніць наступствы старэння мозгу2

Заснаваны беларусам самы дарагі малады стартап у свеце прапануе зліцца з TikTok1

«Луч» выпусціў новую калекцыю ў стылі слуцкіх паясоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца1

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць