Улада

У Менску згадалі ахвяр сталінізму

Удзельнікі памінаньня запалілі сьвечкі ля капліцы ў парку імя Чалюскінцаў і ў Курапатах.

29 лістапада ў Мінску, у парку імя Чалюскінцаў і ва ўрочышчы Курапаты, адбылося традыцыйнае памінанне ахвяр сталінізму, арганізаванае грамадскім аргкамітэтам па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Удзельнікі памінання запалілі свечкі ля капліцы ў парку імя Чалюскінцаў і ў Курапатах — ля Крыжа пакутаў, Лавы «Клінтана», мемарыяльнага каменя са словамі «Ахвярам сталінізму», памятных знакаў палякам і яўрэям, якія загінулі ў гады сталінскага тэрору.

Як зазначыў сустаршыня аргкамітэта пісьменнік Васіль Якавенка, у новым годзе аргкамітэт працягне сваю работу ў складзе мемарыяльнай секцыі РГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры». Паводле яго слоў, прадугледжваецца адкрыццё новых памятных знакаў на месцах масавага знішчэння і пахавання бязвінных людзей, устанаўленне імён невядомых ахвяр сталінізму і складанне поўнага спіса вёсак, у якіх праводзіліся масавыя рэпрэсіі, а таксама публікацыя новых матэрыялаў па тэме бальшавіцкага тэрору.

Сакратар аргкамітэта Уладзімір Раманоўскі зазначыў, што дзейнасць аргкамітэта «заклікана абудзіць грамадства да асэнсавання ўрокаў гісторыі і садзейнічаць аднаўленню маральных асноў шанавання памяці загінулых людзей». Паводле яго слоў, народ асуджаны на страту незалежнай нацыянальнай дзяржавы, «калі людзі будуць жыць толькі сённяшнім днём і не змогуць адчуць сябе звяном у гістарычным ланцугу пакаленняў беларусаў, у якіх ёсць мінулае, сучаснае і будучыня».

Прадстаўнікі сілавых структур не перашкаджалі правядзенню памінання.

У 2007 годзе грамадскасць адзначае 70‑годдзе піку сталінскіх рэпрэсій 1937 года. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў мінскай унутранай турме НКУС («Амерыканцы») былі расстраляны каля 100 вядомых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Памінанне ахвяр сталінізму праводзіцца аргкамітэтам штомесяц 29 чысла. Чарговая акцыя памінання адбудзецца ў Мінску 29 снежня.

Марат Гаравы, БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў24

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў24

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць