Грамадства

Восем КПП будзе арганізавана ў месцах масавых гулянняў у Дзень горада Мінска

Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі (УАПП) ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Купчэня.

«Прапускны рэжым у Дзень горада 13 верасня будзе забяспечвацца на васьмі участках: у раёне набярэжнай ракі Свіслач, прасп. Пераможцаў, вул.Мельнікайтэ і Машэрава, вакол стэлы «Мінск — горад-герой», каля Палаца спорту, у Верхнім горадзе, Студэнцкай вёсцы і Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага. Мінская міліцыя таксама забяспечыць ахову грамадскага парадку на ўсіх раённых мерапрыемствах, прымеркаваных да святкавання Дня горада», - сказаў Аляксандр Купчэня.

Ён нагадаў, што праносіць з сабой на масавыя гулянні забаронена

агнястрэльную зброю, выбуховыя рэчывы, боепрыпасы, іх муляжы, а таксама іншыя прадметы, якія могуць прадстаўляць пагрозу жыццю і здароўю чалавека. Акрамя гэтага, з сабой нельга браць алкагольныя і слабаалкагольныя напоі, піва, вадкасць у тары аб'ёмам больш як 0,5 л. Не прапусцяць у месцы правядзення масавых мерапрыемстваў людзей у стане алкагольнага ап'янення, з буйнагабарытным багажом, забаронены праход з жывёламі і роварамі, а таксама з відэа-і фотаапаратурай з дыяметрам аб'ектыва звыш 5 см.

З 11 па 17 верасня ў Мінску пройдуць больш за 50 святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада. Галоўныя ўрачыстасці адбудуцца 13 верасня.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ16

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Багдана Юнчыка знайшлі4

У Беларусь прыйшоў новы цыклон — «Леоні». Ён прынёс ледзяны дождж3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў8

У Бразіліі маланка ўдарыла па натоўпе прыхільнікаў Жаіра Балсанару ВІДЭА1

«Ні слова па-расейску». На ўчарашняй сустрэчы Ціханоўская і Зяленскі гаварылі кожны на сваёй мове33

У Дрыбінскім раёне вынеслі пакаранне за чырвона-зялёны сцяг1

З'явілася ВІДЭА зніклага ў Пінску Багдана Юнчыка2

«Белавія» накрыў маштабны збой у расійскай сістэме браніравання авіяквіткоў

У мінскім метро патлумачылі, для чаго адлічваюць на гадзінніках час ад адпраўлення цягніка, а не да яго прыбыцця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ16

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць