Грамадства2727

Лукашэнка: Сталін сышоў даўно, я вось апошнім сыходжу, я стаміўся

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю вядучаму праграмы «Вести в субботу» на тэлеканале «Расія-1» Сяргею Брылёву заявіў, што яго заслугі няма ў арганізацыі перамоваў па ўкраінскай праблеме ў Мінску, бо іх ініцыятарамі выступалі іншыя бакі.

«Няма ніякай маёй заслугі, гуляць на гэтым, казаць, які я вялікі, што мяне «Захад палюбіў». Захад ніколі, напэўна, Лукашэнку не палюбіць. Ніколі. Не, тое, што не палюбіць, гэта дакладна. Але і добразычлівым наўрад ці будзе», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«А што тычыцца апошняга дыктатара Еўропы, так я журналістам часта кажу, радуйцеся, бо апошні. Ужо не будзе яго, раз апошні. Сталін сышоў даўно, іншыя пасыходзілі, а я вось апошнім сыходжу… У вашу гісторыю, у ваша жыццё гэта ўвойдзе як асобная старонка», — адзначыў Лукашэнка.

«Я 20 гадоў прапрацаваў прэзідэнтам, што мне яшчэ трэба? Мне трэба думаць, як там у цёплым месцы прыхінуцца, спакойна пасядзець. Я проста стаміўся ад гэтага. Я шукаю недзе кут, каб дзесьці ціхенька сесці і адпачыць», — сказаў Лукашэнка.

Ён упэўнены, што Украіна для Беларусі больш, чым Украіна для Расіі. «Расія каласальная, велізарная, а Украіна — вось яна, каля парога, гэта наша Украіна. Я не хаваю, Віктар Юшчанка карані мае знайшоў паміж Чарнігавам і Кіевам. Для мяне гэта вельмі важна, я вельмі добра ведаю Украіну і ўкраінцаў», — прызнаўся кіраўнік Беларусі.

Каментары27

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай6

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне хэйцяць Ціну Караль праз песню пра святло і цяпло. Яна запісала пакаяннае відэа5

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа24

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення1

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты39

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай6

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць