Свет1717

Вынікі расследавання: «Боінг» збілі ракетай з тэрыторыі, кантраляванай ДНР

Прэм'ер-міністр Малайзіі Наджыб Разак назваў «досыць пераканаўчай» папярэднюю справаздачу пра расследаванне прычын гібелі «Боінга-777» у Данецкай вобласці.

Пра гэта, як піша The Wall Street Journal, ён заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком урада Аўстраліі Тоні Эбатам.

Паводле словаў малайзійскага прэм'ера, цяпер трэба знайсці доказы, якія дазволяць перадаць справу ў суд.

На тое, каб цалкам агледзець месца падзення лайнера, знайсці астанкі ўсіх загінулых і сабраць доказы супраць тых, хто здзейсніў злачынства, спатрэбіцца яшчэ некалькі тыдняў, дадаў Разак.

Даклад камісіі, якія расследуюць катастрофу, павінен быць абнародаваны ў аўторак.

Паводле папярэдніх звестак, самалёт быў збіты ракетай «зямля — паветра» з тэрыторыі, якую кантралявалі г.зв. апалчэнцы.

17 ліпеня ў Данецкай вобласці адбылося крушэнне самалёта «Боінг-777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На борце лайнера знаходзіліся 298 чалавек, у тым ліку 85 дзяцей і 15 членаў экіпажа. Большасць з іх — грамадзяне Нідэрландаў. Усе загінулі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць